Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Снежань

3 – «Гродна Азот» (1963), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

4 – Лагін (Гінзбург) Лазар Іосіфавіч (1903, г. Віцебск – 1979), расійскі пісь­меннік, аўтар знакамітай аповесці-казкі для дзяцей «Стары Хатабыч» (1938) – 120 гадоў з дня нараджэння.

4 – Бяльзацкая Марына Мікалаеўна (1913–2004), артыстка балета, балетмай­стар, народная артыстка Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Співак Міхаіл Львовіч (1913–1971), рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна (1933, г.Орша – 2014), этнамузыколаг, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі імя Б. Асаф’ева ў галіне музыка­знаўства (Расія, 1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Фігуроўскі Мікалай Мікалаевіч (1923–2003), рэжысёр, сцэнарыст, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Валчанецкая Валянціна Фёдараўна (1898–1980), спявачка, народная ар­тыстка Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

9 – Дубаў Георгій Савельевіч (1933–1995), акцёр, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Гебельт Вацлаў Яўгенавіч (1913, Гродзенскі раён – 1999), шахматыст, майстар спорту СССР, міжнародны майстар і міжнародны арбітр па шахматнай кампазіцыі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь (1933, г. Мінск), адна з буйнейшых навуковых бібліятэк краіны – 90 гадоў з часу заснавання.

12 – Барысаў Георгій Ерамеевіч (1923 Чавускі раён – 1997), журналіст, краязнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

12 – Касцюковіч Сяргей Сцяпанавіч (1923, г. п. Негарэлае – 2015), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 га­доў з дня нараджэння.

15 – Юцэвіч Людвік Адам Дзямянавіч (1813–1846), этнограф, фалькларыст, гісторык – 210 гадоў з дня нараджэння.

15 – Трушына Тамара Васілеўна (1923–1990), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Ахрэмчык Іван Восіпавіч (1903, г. Мінск – 1971), народны мастак Бела­русі – 120 гадоў з дня нараджэння.

17 – Барычэўскі Яўген Іванавіч (1883, г. Мінск – 1934), літаратуразнавец, педагог, перакладчык, адзін з першых бібліёграфаў у беларускім літаратуразнаўстве – 140 гадоў з дня нараджэння.

17 – Аляксееў Мікалай Іванавіч (1898–1985), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

20 – Баранавіцкае вытворчае баваўнянае абяднанне (1963), адкрытае ак­цыянернае таварыства – 60 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю.

22 – Троіцкая Марына Дзмітрыеўна (1913, г. Мінск – 1988), рэжысёр радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

22 – Маралёў Алег Міхайлавіч (1923–1984), рэжысёр оперы, заслужаны ар­тыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Міцкевіч Адам (1798, Баранавіцкі раён ці г. Навагрудак – 1855), паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст, асветнік – 225 гадоў з дня нараджэння.

24 – Зімніцкі Сямён Сямёнавіч (1873, Мсціслаўскі павет – 1927), вучоны-тэра­пеўт, адзін з заснавальнікаў функцыянальнага кірунку ў клінічнай медыцыне –
150 гадоў з дня нараджэння.

24 – Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч (1913, Салігорскі раён – 1986), пісьмен­нік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Фялінская Ева Зыгмунтаўна (Сігізмундаўна) (1793, Клецкі раён – 1859), пісьменніца, мемуарыстка, аўтар «Успамінаў аб жыцці» – каштоўнага твора па гісто­рыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. – 230 га­доў з дня нараджэння.

26 – Цікоцкі Яўген Карлавіч (1893–1970), кампазітар, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 130 гадоў з дня нараджэння.

26 – Нікалаеў Яўген Дзмітрыевіч (1913, г Мінск. – 1978), тэатральны мастак, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч (1923, Сенненскі раён – 1994), паэт, кіна­драматург, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання (1953), адкрытае акцыянернае таварыства – 70 гадоў з пачатку дзейнасці.

29 – Васільева Зінаіда Анатольеўна (1913–1999), беларуская і расійская артыстка балета, педагог, народная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

30 – Лапша Мікалай Вікенцьевіч (1923, г. Мінск – 1985), дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

31 – Малчанава Зоя Іванаўна (1913–1970), беларуская і расійская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

31 – Чаголін Пётр Міхайлавіч (1923–2009), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, заснавальнік беларускай навуковай школы па аўтаматызацыі навукова-тэхнічных эксперыментаў, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння.