Закрыть
image description
Народный писатель Беларуси Иван Шамякин. Фото М. Иванова. БЕЛТА
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Фота М. Іванова. БЕЛТА
People's Writer of Belarus Ivan Shamyakin. Photo by M. Ivanov. BELTA
image description
Квадроцикл производства ОАО «Гомельский мотороремонтный завод». Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Квадрацыкл вытворчасці ААТ «Гомельскі маторарамонтны завод». Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Kvadrotsikl produced by OJSC «Gomel Engine Repair Plant». Photo by S. Holodilin. BELTA
image description
Электропоезд бизнес-класса «Минск-Гомель». Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Электрацягнік бізнес-класа «Мінск-Гомель». Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Electric train business class «Minsk-Gomel». Photo by S. Holodilin. BELTA
image description
Ледовый дворец в Жлобине. Фото Г. Семёнова. БЕЛТА
Лядовы палац у Жлобіне. Фота Г. Сямёнава. БЕЛТА
Ice Palace in Zhlobin. Photo by G. Semenov. BELTA
image description
Кафедральный собор Кирилла и Лаврентия Туровских. Туров. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Кафедральны сабор Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх. Тураў. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Cathedral of Cyril and Lawrence Turovsky. Turov. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
В Свято-Троицкой церкви в Ельске. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
У Свята-Траецкай царквы ў Ельску. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
In the Holy Trinity Church in Yelsk. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Народный писатель Беларуси Иван Павлович Мележ. Фото Г. Усламова. БЕЛТА
Народны пісьменнік Беларусі Іван Паўлавіч Мележ. Фота Г. Усламова. БЕЛТА
People's Writer of Belarus Ivan Pavlovich Melezh. Photo by G. Uslamov. BELTA
image description
Гомельская областная универсальная библиотека им. В.И. Ленина. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Gomel Regional Universal Library named after V.I. Lenin. Photo by S. Kholodilin. BELTA

Гомельшчына

Гомельская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіён існуе са студзеня 1938 г. Насельніцтва складае 1 347 469   чалавек. Тэрыторыя падзелена на 21 раён, абласны адміністрацыйны цэнтр – Гомель.

Гісторыя Гомельшчыны пачынаецца з далёкага мінулага: чалавек пачаў абжываць гэтыя тэрыторыі яшчэ ў эпоху палеаліту. У X-XII стст. тут квітнела Тураўскае княства – адзін з найважнейшых эканамічных, палітычных і культурных цэнтраў Кіеўскай Русі. Пасля спусташальнага мангола-татарскага нашэсця Тураў трапіў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага; у выніку новых войнаў тэрыторыя ў XVI ст. адышла да Рускай дзяржавы і ў далейшым развівалася ў рамках Расійскай імперыі, Савецкага Саюза. У гады Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя вобласці была адным з найважнейшых асяродкаў партызанскага руху Беларусі.

Сучасная Гомельшчына – найбуйнейшы рэгіён рэспублікі, які валодае прыроднымі, эканамічнымі і інтэлектуальнымі рэсурсамі. Кірункі развіцця ўсіх асноўных аспектаў жыццядзейнасці рэгіёна на перыяд да 2030 г. выкладзены ў Генеральным плане Гомельскай вобласці.

Аснова эканомікі вобласці – прамысловы комплекс, у якім фарміруецца каля 40% валавога рэгіянальнага прадукту. Асноўнымі відамі эканамічнай дзейнасці з'яўляюцца вытворчасць нафтапрадуктаў, машын і абсталявання, металургічная вытворчасць, здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў (нафты і газу), хімічная вытворчасць, перапрацоўчая прамысловасць. Эканоміка Гомельскай вобласці з'яўляецца экспарта-арыентаванай. Больш за 20 гадоў у рэгіёне дзейнічае свабодная эканамічная зона «Гомель-Ратон».

У вобласці працуюць больш за 250 буйных і сярэдніх, а таксама больш за тысячу малых прадпрыемстваў, якія складаюць пятую частку індустрыяльнага комплексу краіны. У першую дваццатку прадпрыемстваў уваходзяць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Беларускі металургічны завод, Беларуснафта, Гомельэнэрга, Гомельскі хімічны завод, Гомсельмаш, Гомельскі завод ліцця і нармалей, Добрушская папяровая фабрыка, Добрушскі фарфоравы завод, Рагачоўскі малочнокансервавы камбінат, СветлагорскХімвалакно, Гомельшкло, Рэчыцкі мецізны завод.

Рэгіён рухаецца па шляху інтэнсіўнага развіцця сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 34% яго тэрыторыі. Прадукцыя аграпрамысловага комплексу пастаўляецца больш чым у 20 краін свету.

Гомельская вобласць мае развіты навукова-тэхнічны сектар. Яго прадстаўляюць Інстытут лесу, Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага і Інстытут радыёбіялогіі НАН Беларусі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, іншыя галіновыя навуковыя і праектныя інстытуты, спецыяльныя канструктарскія бюро. Высокі ўзровень навуковых распрацовак, створаных навукоўцамі вобласці, шматразова пацверджаны і прызнаны ў краіне і свеце.

У сістэму адукацыі ўваходзяць Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі, сярэднія і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, музычныя і дзіцячыя школы мастацтваў, установы вышэйшай адукацыі, сярод якіх Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі.

Гістарычная і культурная спадчына Гомельскай вобласці ўключае шматлікія помнікі гісторыі, мастацтва, археалогіі і архітэктуры, а таксама мноства іншых славутасцей, якія прыцягваюць турыстаў з усяго свету. Галоўны турыстычны маршрут – «Залатое кальцо Гомельшчыны»­ – уключае дзевяць пунктаў, сярод іх Мазыр, Тураў, Ветка. Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава лічыцца адным з лепшых – паводле яго ўнікальных калекцый стараверскіх абразоў, тканых ручнікоў і касцюмаў, старадрукаваных і рукапісных кніг, узораў драўлянага разбярскага дэкору дамоў, прадметаў побыту можна прасачыць своеасаблівасць гісторыі і культуры гэтага рэгіёну Гомельшчыны. Таксама найважнейшым з пункту гледжання гісторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца сам Гомель з яго выдатным паркам, які маляўніча раскінуўся над Сожам, архітэктурнымі і іншымі славутасцямі, адной з якіх з'яўляецца Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

Яшчэ адной турыстычнай жамчужынай вобласці з'яўляецца Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – своеасаблівая беларуская Амазонія, якая прываблівае дзіўнай прыгажосцю некранутай прыроды, багатай і цікавай гісторыяй краю, рознымі відамі адпачынку, у тым ліку паляваннем і рыбалкай. Рэзерватам біяразнастайнасці Палескага рэгіёну і рэспублікі служыць «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік».

Сёння кожны падарожнік, які прыязджае на Гомельшчыну, можа выбраць тут адпачынак на любы густ – ад экалагічнага турызму да рэлігійнага. Дапамагчы яму ў гэтым можа самая буйная турыстычная фірма вобласці – «Гомельтурыст», якая мае ўласную матэрыяльную базу: гасцініцу «Турыст», турыстычна-аздараўленчы комплекс «Сож», бюро падарожжаў і экскурсій у Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы, Светлагорску. Больш падрабязна аб турыстычнай індустрыі можна даведацца на сайце Упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Вывучэнню і захаванню ўзораў традыцыйнай культуры прысвечана дзейнасць Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, развіццю сучаснай – Гарадскога цэнтра культуры Гомеля.

Падзеі ваеннай гісторыі Гомельшчыны з самых старажытных часоў да нашых дзён адлюстраваны на стацыянарнай экспазіцыі Гомельскага абласнога музея ваеннай славы. Цікавыя выставы Музея гісторыі горада Гомеля, на тэрыторыі якога таксама праводзяцца прэзентацыі новых дасягненняў прадпрыемстваў Гомеля.

Карцінная галерэя Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі носіць імя народнага мастака Рэспублікі Беларусь, акадэміка жывапісу, які стварыў мноства жывапісных, графічных і манументальных прац. На базе галерэі праводзяцца выставы сучасных беларускіх аўтараў, лекцыі, культурна-масавыя мерапрыемствы.

Гомельскі абласны драматычны тэатр вядзе сваю дзейнасць з 1939 г. Сёння яго трупа валодае вялікім творчым патэнцыялам і высокім прафесіяналізмам, а рознапланавы рэпертуар можа задаволіць густ патрабавальнага гомельскага гледача. Цікавыя спектаклі па творах беларускай, рускай і сусветнай класічнай драматургіі прапануе дзецям Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, які існуе ўсяго чвэрць стагоддзя, пракладае ўласны шлях, арыентуючыся на развіццё сучаснага тэатральнага мастацтва.

У галіне музычнага мастацтва важкі ўклад уносяць работнікі Гомельскай абласной філармоніі. На сайце «Гомельскія гарадскія аркестры» можна даведацца не толькі пра гісторыю аркестраў, дырыжораў, выканаўцаў, рэпертуары, але і аб маючых адбыцца музычных падзеях, а таксама праглядзець відэазапісы канцэртаў, якія адбыліся.

Вялікай папулярнасцю карыстаюцца міжнародныя фестывалі («Сожскі карагод», «Славянскія тэатральныя сустрэчы», «Кліч Палесся») і конкурсы («Музыка надзеі», «Рэнесанс гітары»), якія праводзяцца ў вобласці.

У вобласці актыўна развіваецца спартыўны кірунак. Тут працуюць больш за 70 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў. Узведзены спартыўныя збудаванні міжнароднага ўзроўню: Гомельскі лядовы палац спорту, палацы лёгкай атлетыкі, гульнявых і водных відаў спорту, стадыён і коннаспартыўны манеж у Гомелі, фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Жлобіне. Візітнай карткай Гомельшчыны стаў сучасны гарналыжны комплекс, пабудаваны ў маляўнічай пагорыстай мясцовасці Мазыра.

Мерапрыемствы рознага ўзроўню і тэматычнай накіраванасці праводзяцца на базе такіх устаноў як Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр Галоўнага ўпраўлення справамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі.

У вобласці таксама працуе Гомельскі дзяржаўны цырк. Актыўную працу праводзяць клубныя ўстановы і бібліятэкі, якія ахопліваюць практычна ўсе населеныя пункты.

Гомельшчына па праве ганарыцца сваімі землякамі, сярод якіх: пісьменнікі І. Мележ, І. Шамякін, Б. Сачанка, драматург А. Макаёнак, паэты А. Грачанікаў, Д. Кавалёў; мастакі Я. Майсеенка, Г. Ніскі, Г. Вашчанка; кампазітары А. Туранкоў, Д. Лукас, Я. Гладкоў.

Больш падрабязна аб гісторыі, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці вобласці можна даведацца на афіцыйных парталах Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, на сайце  «Архівы Беларусі».

Бібліятэкі розных узроўняў традыцыйна займаюцца зборам краязнаўчай інфармацыі і фарміруюць разнастайныя рэсурсы, удзельнічаюць у вывучэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта дзейнасць, якую ўзначальвае ў рэгіёне Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя. У.І. Леніна, атрымала новы імпульс у сувязі з абвяшчэннем трохгоддзя Малой радзімы.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

Беларускі металургічны завод     

Беларуснафта   

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Г. Шклярава  

Гарадскі цэнтр культуры      

Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна        

Гомельская абласная філармонія 

Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр  

Гомельскі абласны драматычны тэатр

Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі   

Гомельскі абласны музей ваеннай славы  

Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту і фрыстайле 

Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту

Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы  

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці  

Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр   

Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі  

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт 

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек  

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога 

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Гомельскi дзяржаўны цырк  

Гомельскі завод ліцця і нармалей    

Гомельскі лядовы палац спорту 

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль 

Гомельскія ведамасці, газета

Гомельскія гарадскія аркестры

Гомельтранснафта Дружба

Гомельтурыст   

Гомельшкло 

Гомельэнерга   

Гомсельмаш 

Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці  

Знакамітыя людзі Гомельшчыны 

Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя. В.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі   

Інстытут радыёбіялогіі НАН Беларусі

Карцінная галерэя Г.Х. Ващанкі   

Мазырскі драматычны тэатр ім. І. Мележа

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод 

Музей гісторыі горада Гомеля 

Музеі Гомельскай вобласці

 


Спартак, кандытарская фабрыка 


 
Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк