Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Лістапад

«Алеся» (1924, Мінск, г.), штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання

1 – Вышалескі Сяргей Мікалаевіч (1874, Обаль, г. п. – 1958), вучоны ў галіне эпізааталогіі, акадэмік НАН Беларусі, ганаровы член УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 150 гадоў з дня нараджэння

1 Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт (1934), установа адукацыі – 90 гадоў з часу стварэння

1 – Каламінскі Якаў Львовіч (1934, Нароўля, г. – 2019), вучоны-псіхолаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

5 – Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч (1864, Аршанскі раён – 1937), вучоны ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожнік, член-карэспандэнт АН СССР – 160 гадоў з дня нараджэння

5 – Хадасевіч-Лежэ Надзея Пятроўна (1904, Докшыцкі раён – 1983), французская мастачка, аўтар прац у манументальным і станковым жывапісе, манументальна-дэкаратыўным мастацтве – 120 гадоў з дня нараджэння

7 – Мікуцкі Станіслаў Паўлавіч (1814–1890), мовазнавец-славіст, фалькларыст, педагог – 210 гадоў з дня нараджэння

8 – Нарбут Тэадор (Фёдар Яўхімавіч) (1784, Воранаўскі раён – 1864), гісторык, археолаг, інжынер, аўтар праекта Бабруйскай крэпасці, даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – 240 гадоў з дня нараджэння

8 – Ціхаміраў Клаўдзій Іванавіч (1864–1929), педагог, гісторык, краязнавец – 160 гадоў з дня нараджэння

8 – Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны(1924), вышэйшая навучальная ўстанова – 100 гадоў з часу адкрыцця

9 – Багласаў Сяргей Георгіевіч (1949, Магілёў, г. – 2021), архітэктар, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014) – 75 гадоў з дня нараджэння

10 – Радзівіл Мацей (1749, Нясвіж, г. – 1800), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, драматург, кампазітар – 275 гадоў з дня нараджэння

10 Курбека Іван Сцяпанавіч (1934, Баранавіцкі раён – 2009), паэт, літаратуразнавец, музеязнавец – 90 гадоў з дня нараджэння

15 – Яворскі Мацвей Іванавіч (1884–1937), вучоны-гісторык, эканаміст, палітолаг, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны – 140 гадоў з дня нараджэння

16 – Семяжон Язэп (сапраўднае імя Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч) (1914 Смалявіцкі раён – 1990), перакладчык, пісьменнік, крытык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1982) – 110 гадоў з дня нараджэння

19 – Баброўскі Міхаіл Кірылавіч(1784 ці 1785–1848), славіст, арыенталіст, палеограф, гісторык, бібліяфіл, філосаф, святар, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме – 240 гадоў з дня нараджэння

20 – Клімковіч Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) (1899, Барысаўскі раён – 1954), пісьменнік, крытык, драматург – 125 гадоў з дня нараджэння

21 – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1914, Мінск, г.), вышэйшая навучальная ўстанова, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2016) – 110 гадоў з часу адкрыцця

23 – Беларускае таварыства інвалідаў па зроку (1924, Мінск, г.), грамадскае аб’яднанне – 100 гадоў з часу стварэння

24 – Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч (1899, Смалявіцкі раён – 1986), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, пісьменнік – 125 гадоў з дня нараджэння

25 – Жаброўскі Тамаш (Томаш) (1714, каля г. Навагрудак, – 1758), архітэктар, матэматык і астраном – 310 гадоў з дня нараджэння

25 Кудрэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1884, Чавусы, г. – 1957), жывапісец-пейзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

25 Падгайскі Леанід Пракопавіч (1934–1980), мовазнавец, педагог, аўтар і суаўтар падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і даведнікаў для пачатковай школы – 90 гадоў з дня нараджэння

26 – Рабцэвіч Валянцін Навумавіч(1934, Кіраўскі раён – 2008), вучоны ў галіне дапаможных гістарычных дысцыплін, стваральнік нумізматычнага кабінета БДУ – 90 гадоў з дня нараджэння

27 – Вейцман Хаім(1874, Іванаўскі раён – 1952), палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, першы Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль, вучоны-хімік – 150 гадоў з дня нараджэння

27 Звездачотаў Мікалай Пятровіч (1904–1985), акцёр, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

28 – «Галантэя» (1924, Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам», буйнейшы вытворца скургалантарэйных вырабаў – 100 гадоў з часу заснавання

28 – Сарока Рыгор Сямёнавіч (1944, Маладзечанскі раён), дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння

29 – Валузнёў Анатоль Рыгоравіч (1904, Мінск, г. – 1990), вучоны ў галіне пладаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

29 – Міцкевіч Мікалай Іванавіч (1914, Дзяржынск, г. – 1991), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

30 – Лынькоў Міхась (Міхаіл Ціханавіч) (1899, Віцебскі раён – 1975), пісьменнік, літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1968) – 125 гадоў з дня нараджэння

30 Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1924, Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова – 100 гадоў з часу заснавання

30 Фрадкін Яфім Самойлавіч (1924, Жлобінскі раён – 1999), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы, акадэмік Расійскай АН, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1953) – 100 гадоў з дня нараджэння