Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Люты

1 – Качаткоў Рыгор Аляксеевіч (1904–1968), акцёр, народны артыст Беларусі і Узбекі­стана – 120 гадоў з дня нараджэння

1 – Карчміт Міхаіл Аляксандравіч (1949 Маладзечанскі раён – 2004), гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1999), Герой Беларусі (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння

2 – Бона Сфорца (1494–1557), вялікая княгіня Вялікага Княства Літоўскага, каралева Польшчы, другая жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта І Старога – 530 гадоў з дня нараджэння

2 – Аляксееў Яўген Кузьміч (1884–1972), вучоны ў галіне аграноміі і раслінаводства, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

2 – Нісневіч Сіма Герасімаўна (1914 Чэрвень, г. – 1985), музыказнавец, педагог, даслед­чык гісторыі беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязяў з фальклорам – 110 гадоў з дня нараджэння

3 – Ліўшыц Іосіф Майсеевіч (1904 Дзяржынск, г. – 1997), вучоны ў галіне гідралогіі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

4 – Ліс Арсень Сяргеевіч (1934 Смаргонскі раён – 2018), фалькларыст, літаратуразна­вец, краязнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння

4 – Пашчасцеў Уладзімір Сцяпанавіч (1944–2017), мастак, які працаваў у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе – 80 гадоў з дня нараджэння

6 – Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч (1914 Касцюковіцкі раён – 1978), паэт, пераклад­чык, сцэнарыст, народны паэт Беларусі, заслужаны работнік культуры Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння

7 – Паўлаў Савелій Яфімавіч(1934 Браслаўскі раён – 2017), вучоны-гісторык, пісьмен­нік, публіцыст, палітолаг – 90 гадоў з дня нараджэння

8 – Лапо Аркадзь Іванавіч (1904 Шумілінскі раён – 1983), вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

9 – Мішэнін Іван Дзмітрыевіч (1899–1974), вучоны ў галіне тэрапіі, акадэмік НАН Бе­ларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Расіі – 125 гадоў з дня нара­джэння

10 – Каламіец Эмілія Іванаўна (1949 Свіслацкі раён), вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі раслін, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

12 – Каханоўскі Ян (1894 Гродна, г. – 1942), біёлаг, краязнавец, эколаг, педагог, грамадскі дзеяч, заснавальнік Гродзенскага заалагічнага парка – 130 гадоў з дня нараджэння

12 – Бакланаў Міхаіл Іванавіч (1914–1990), архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

12 – Капусцін Аляксандр Пятровіч (1924 Жлобінскі раён – 1996), пісьменнік, пераклад­чык, публіцыст – 100 гадоў з дня нараджэння

12 – Янкоўскі Мікалай Архіпавіч (1934 Глускі раён – 1995), фалькларыст, літаратура­знавец, педагог, даследчык народна-паэтычнай творчасці – 90 гадоў з дня нараджэння

14 – Масленікаў Павел Васільевіч (1914 Магілёўскі раён – 1995), тэатральны мастак, жывапісец, мастацтвазнавец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацт­ваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 110 гадоў з дня нараджэння

14 – Пастуніна Тамара Міхайлаўна (1924 Гомель, г. – 1981), артыстка оперы (лірыка-ка­ларатурнае сапрана), педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

14 – Грынберг Анатоль Саламонавіч (1934 Мінск, г. – 2010), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфармацыйных тэхналогій, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння

15 – Ядвіга Анжуйская(1373 ці 1374–1399), каралева Польшчы, вялікая княгіня Вялікага Княства Літоўскага, жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы, каталіцкая святая – 650 гадоў з дня нараджэння

15 – Александроўская Ларыса Пампееўна (1904 Мінск, г. – 1980), артыстка оперы, рэжысёр, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 120 гадоў з дня нараджэння

15 – Шутава Вольга Паўлаўна (1944 Камянецкі раён – 1999), спявачка, заслужаная ар­тыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

15 – Гарэлік Пётр Васільевіч (1949 Маладзечанскі раён), вучоны-хірург, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

16 – Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч (1924–2019), скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі СССР (1977), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 100 гадоў з дня нараджэння

18 – Тэадаровіч Мікалай Парфіравіч (1904–1981), спявак (бас прафунда), заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

18 – Ласковіч Васіль Пятровіч (1914 Брэсцкі раён – 2012), юрыст, гісторык, публіцыст, аўтар шматлікіх мастацка-публіцыстычных кніг, кавалер ордэна Ф. Скарыны (2004) – 110 гадоў з дня нараджэння

18 – Будзінас Яўген Дамінікавіч (1944–2007), пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, выда­вец, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985) – 80 гадоў з дня нараджэння

19 – Антоні (Антоній; свецкае імя Мельнікаў Анатоль Сяргеевіч) (1924–1986), дзеяч Беларускай і Рускай Праваслаўнай Царквы, гісторык праваслаўнай царквы ў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Майсеенка Фёдар Патапавіч (1894 Добрушскі раён – 1979), вучоны ў галіне леса­водства, заснавальнік навуковай школы лясной таксацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

20 – Руцкі Аляксандр Іванавіч (1904 Стоўбцы, г. – 1985), вучоны ў галіне электратэхнікі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

20 – Новікаў Георгій Іванавіч (1924–2004), вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, заслужа­ны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

22 – Кольберг Оскар (1814–1890), фалькларыст, этнограф, кампазітар, збіральнік бела­рускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве – 210 га­доў з дня нараджэння

22 – Нікіціна Аляксандра Пятроўна (1924–1997), дзеяч самадзейнага мастацтва, хормай­стар, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

23 – Панятоўскі Станіслаў (1754–1833), ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай – 270 гадоў з дня нараджэння

23 – Шульман Зіновій Пінхусавіч (1924 Петрыкаўскі раён – 2007), вучоны-фізік, заслу­жаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

24 – Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбі­чы» (1974 Мінскі раён), установа, прызначаная для трэніровак і спаборніцтваў па біятлоне, лыжных гонках, лыжным дваябор’і, скачках на лыжах з трампліна, слаламе, канькабежным спорце, фрыстайле, снаўбордзе – 50 гадоў з пачатку дзейнасці

27 – Радзівіл Кароль Станіслаў (мянушка Пане Каханку) (1734 Нясвіж, г. – 1790), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-лейтэнант – 290 гадоў з дня нараджэння

28 – Канапацкі Ібрагім Барысавіч(1949 Смілавічы, г. п. – 2005), вучоны-гісторык, да­следчык міжнацыянальных адносін, гісторыі і культуры беларускіх татар, грамадскі і рэлі­гійны дзеяч – 75 гадоў з дня нараджэння

29 – Яленская (па мужу Дмахоўская) Эма (1864 Петрыкаўскі раён – 1919), фалькларыст­ка і этнограф, пісьменніца, даследчыца побыту і духоўнай культуры беларускага народа – 160 гадоў з дня нараджэння