Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Лістапад

«Маладняк» (1923–1928), першае літаратурнае аб’яднанне пісьменніцкай мо­ладзі ў БССР – 100 гадоў з часу ўтварэння.

Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі (1963, г. Мінск), дзяржаўная навуковая ўстанова – 60 гадоў з часу заснавання

1 – Замоцін Іван Іванавіч (1873–1942), літаратуразнавец, крытык, даследчык гісторыі рускай і беларускай літаратуры, крытыкі і журналістыкі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР – 150 гадоў з дня нараджэння.

1 – Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч (1933, Дзятлаўскі раён – 2001), пісьменнік, кінадраматург, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Сірата Мікалай Мікалаевіч (1913–2006), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.

3 – Таліпаў Рыд Сяргеевіч (сапраўднае Фларыт Саліховіч) (1948–2011), рэжысёр, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам куль­туры і мастацтва (2001?) – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Шуін Канстанцін Аляксандравіч (1913–1991), вучоны ў галіне агарод­ніцтва, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

4 – Лосік Іван Уладзіміравіч (1933 Стаўбцоўскі раён – 2021), трэнер (барацьба вольная), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нара­джэння.

4 – Лепельскі раённы краязнаўчы музей (1953), установа культуры – 70 га­доў з часу заснавання.

5 – «Гомельшкло» (1933, г. п. Касцюкоўка), адкрытае акцыянернае тавары-ства – 90 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

5 – «Цэнтр моды» (1948 Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства ў скла­дзе канцэрна «Беллегпрам» – 75 гадоў з часу заснавання.

6 – Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1953), установа адукацыі –
70 гадоў з часу стварэння.

8 – Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч (1883, Глыбоцкі раён – 1938), вучоны-гісторык, філолаг, этнограф, пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

8 – Захар Дзмітрый Андрэевіч (1898, г. Мінск – 1951), дырыжор, выканаўца-інструменталіст, рэжысёр, кампазітар, стваральнік і першы дырыжор Беларускага ансамбля народных інструментаў (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча) – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Юркоў Іосіф Адрыянавіч (1903, г. Орша – 1976), будаўнік, заслужаны будаўнік Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

8 – Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч (1948, г. Полацк – 2016), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – «Крычаўцэментнашыфер» (1933), адкрытае акцыянернае таварыства –
90 гадоў з пачатку дзейнасці.

11 – Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч (1893–1968), архітэктар, педагог, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 130 гадоў з дня нара­джэння.

11 –Ільінскі Аляксандр Канстанцінавіч (1903, г. п. Мір – 1967), акцёр, на­родны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння.

12 – Сердзюкоў Іван Іванавіч (1803–1886), эканаміст, этнограф, фалькларыст – 220 гадоў з дня нараджэння.

12 – Шпілеўскі Павел Міхайлавіч (1823, Бабруйскі павет – 1861), этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік, публіцыст, тэатральны крытык, драматург – 200 гадоў з дня нараджэння.

13 – Лапацін Ігар Канстанцінавіч (1923–2012), вучоны ў галіне заалогіі і зоа­геаграфіі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэ­міі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч (1898–1983), вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 125 гадоў з дня нара­джэння.

15 – Кацман Яўсей Хаімавіч (1893–1970), вучоны ў галіне педыятрыі, выдат­нік аховы здароўя – 130 гадоў з дня нараджэння.

15 – Ларын Аркадзь Ягоравіч (1923–2010), вучоны ў галіне педагогікі, заслу­жаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі, народны настаўнік СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Лёсік Язэп (Іосіф) Юр’евіч (1883 ці 1884, Стаўбцоўскі раён – 1940), мова­знавец, пісьменнік, педагог, акадэмік НАН Беларусі, грамадска-палітычны дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння

18 – Міронава Кацярына Эдуардаўна (1883, г. Орша – 1946), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

20 – Міхаіл (у свеце Галубовіч Міхаіл Аляксеевіч) (1803, Брэсцкі павет – 1881), уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Мінскі і Брэсцкі – 220 гадоў з дня нараджэння.

20 – Чагін Мікалай Міхайлавіч (1823–1909), архітэктар, паводле праектаў якога пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў Беларусі і Літвы – 200 гадоў з дня нараджэння.

20 – Лабанаў Яўген Міхайлавіч (1913–1976), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна (1948, Пінскі раён – 1988), паэтэса, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.

22 – Сурта Іван Захаравіч (1893, Хоцімскі раён – 1937), дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

24 – Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (1913, Полацкі раён – 1986), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Пестрак Піліп Сямёнавіч (1903, Івацэвіцкі раён – 1978), пісьменнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1964) – 120 гадоў з дня нараджэння.