Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Жнівень


Радзівіл Мікалай Крыштоф (мянушка Сіротка) (1549–1616), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнік, мецэнат – 475 гадоў з дня нараджэння

Віцінг (Віцінгс) Яўген Эдуардавіч (1884–1959), оперны спявак, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Латвіі – 140 гадоў з дня нараджэння

Каламійцава Таццяна Міхайлаўна (1914–1994), дырыжор, народная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

3 – Шукевіч Яўген Міхайлавіч (1914 Мінск, г. – 2013), трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер СССР, сярод выхаванцаў якога – чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны і рэкардсмены свету, Еўропы і СССР М. Крываносаў, Р. Клім, В. Рудзянкоў – 110 гадоў з дня нараджэння

4 – Горскі Мікалай Аляксеевіч (1904–1968), вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння

4 Сальнікаў Уладзімір Аляксандравіч (1924–1982), канструктар радыёэлектроннай апаратуры і вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) – 100 гадоў з дня нараджэння

5 – Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч (1924 Талачынскі раён – 2009), мовазнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 100 гадоў з дня нараджэння

5 Шавель Міхаіл Аляксандравіч (1949 Пружанскі раён – 2021), тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

6 – Хлябцэвіч Яўген Іванавіч (1884 Слонімскі раён – 1953), бібліятэказнавец, кнігазнавец, бібліёграф, літаратуразнавец, дзеяч беларускага культурна-грамадскага руху пачатку ХХ ст., ініцыятар стварэння ў Беларусі сеткі бясплатных народных бібліятэк – 140 гадоў з дня нараджэння

6 Гарбуноў Цімафей Сазонавіч (1904 Бешанковіцкі раён – 1969), грамадскі, партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

6 – Наўчыцель Міхаіл Веньямінавіч(1924–2005(?)), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

6 – Грыб Станіслаў Іванавіч (1944 Дзятлаўскі раён), вучоны-селекцыянер, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 80 гадоў з дня нараджэння

7 – Шкуратаў Генадзь Васілевіч (1949 Мінск, г. – 2007), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

8 – Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый (1944), прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых металічных канструкцый – 80 гадоў з часу стварэння

9 – Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод(1944), адкрытае акцыянернае таварыства, адзін з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі – 80 гадоў з часу стварэння

9 Мінскі аўтамабільны завод (1944), адкрытае акцыянернае таварыства – 80 гадоў з часу стварэння

13 – Смалянскі Аляксандр Аляксандравіч (1934–1998), харэограф, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

15 – Полацкі раён (1924 Віцебская вобласць), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віцебскай вобласці – 100 гадоў з часу ўтварэння

17 – Бадзяка Міхаіл Мікалаевіч (1914 Касцюковіцкі раён – 1998), вучоны ў галіне металазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 110 гадоў з дня нараджэння

17 Астапенка Вадзім Рыгоравіч (1924 Мсціслаўскі раён – 1989), хірург, аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, выдатнік аховы здароўя СССР – 100 гадоў з дня нараджэння

18 – Ясень Міхаіл (сапраўднае імя Гольдман Міхаіл Аронавіч) (1924 Мінск, г. – 2006), паэт, многія вершы якога пакладзены на музыку («Майский вальс», «Весна сорок пятого года», «Память сердца», «Письмо из 45-го» і інш.) – 100 гадоў з дня нараджэння

19 – Самараў (сапраўднае Маркін) Аляксей Максімавіч (1904–1977), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

20 – Парахневіч Міхась (Міхаіл Прохаравіч) (1934 Старадарожскі раён – 2001), паэт, празаік, публіцыст, аўтар твораў для дзяцей і юнацтва – 90 гадоў з дня нараджэння

21 – Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч (1949 Івацэвіцкі раён – 2020), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1975) – 75 гадоў з дня нараджэння

24 – Рыдзігер Пётр Васілевіч (1949), артыст аперэты (барытон), педагог, народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

25 – Аршанскі Эдуард Львовіч (1899–1974), кінарэжысёр, паставіў адзін з першых беларускіх гукавых мастацкіх фільмаў «Баям насустрач» (1932) – 125 гадоў з дня нараджэння

25 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі(1924 Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова – 100 гадоў з часу стварэння

28 – Кавалёва Яўгенія Антонаўна (1924 Рагачоў, г. – 2006), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

28 Худакормаў Дзмітрый Мікалаевіч (1924–2012), вучоны ў галіне металургіі ліцейных сплаваў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння

28 – Бяспалы Змітро (Дзмітрый Аляксандравіч) (1934 Хойніцкі раён – 1999), пісьменнік, аўтар анімалістычных казак, апавяданняў, нарысаў – 90 гадоў з дня нараджэння

30 – Ходзька (Барэйка) Аляксандр (1804 Крывічы, г. п. – 1891), паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец – 220 гадоў з дня нараджэння

20 Дэмбінскі Мікалай Уладзіслававіч (1899–1988), вучоны ў галіне эканомікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

20 Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч (1954 Копысь, г. п.), Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы – 70 гадоў з дня нараджэння

31 – Грубэ Аляксандр Васільевіч (1894–1980), скульптар, адзін з арганізатараў Усебеларускага аб'яднання мастакоў, народны мастак Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння