Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Жнівень

Перас (сапраўднае Персні) Шымон (1923, Валожынскі раён – 2016), палітыч­ны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Грынчык Мікола (Мікалай Міхайлавіч) (1923, Івацэвіцкі раён – 1999), літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Пятровіч Марыя Людвігаўна (1933, Мінскі раён – 2005), вучоны ў галіне інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 90 гадоў з дня нараджэння.

6 – Платонаў Барыс Віктаравіч (1903, г. Мінск – 1967), акцёр тэатра і кіно, педагог, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, 1952) – 120 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бойка Барыс Барысавіч(1923, Горацкі раён – 1999), вучоны-фізік, акадэ­мік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 ці 16 – Жаба Ігнацы (1713, г. Мінск – 1780 ці 1799), тэолаг, педагог, рэлі­гійны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага – 310 гадоў з дня нараджэння

10 – Грунтоў Пётр Сцяпанавіч (1933, Сенненскі раён – 2012), вучоны ў галіне транспартных сістэм, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, ганаровы чыгунач­нік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Русецкі Эдмунд Сігізмундавіч (1893, Мінскі раён – 1938), дзяржаўны дзеяч БССР, правадзейны член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння.

13 – Мельнік Сцяпан Паўлавіч (1883–1938), вучоны ў галіне батанікі і леса­водства, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

13 – Багатыроў Анатоль Васільевіч (1913, г. Віцебск – 2003), кампазітар, педагог, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай оперы, народны артыст Беларусі, за­служаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) і Дзяр­жаўнай прэміі Беларусі (1969) – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Бірыла Сцяпан Сцяпанавіч (1903, г. Мінск – 1978), акцёр, народны ар­тыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

15 – Ракіцкі Пётр Фаміч (1903, Мазырскі раён – 1977), вучоны ў галіне гене­тыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 120 гадоў з дня нараджэння.

16 – Юскавец Майсей Калінікавіч (1898, Драгічынскі раён – 1969), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, эпізааталогіі і імуналогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бегін Менахем (1913, г. Брэст – 1992), палітычны дзеяч Ізраіля, юрыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978) – 110 гадоў з дня нараджэння.

16 – Чацверыкоў Віталь Паўлавіч (1933–1983), кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Дудзіч Захар Захаравіч(1913, Дзяржынскі раён – 2002), вучоны ў галіне эканомікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нара­джэння.

21 – Грузінскі Віктар Уладзіміравіч (1933, г. Слуцк – 1997), вучоны-фізік, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Станкевіч Уладзімір Дзмітрыевіч (1923, г. Мінск – 2008), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

27 – Губкін Сяргей Іванавіч (1898–1955), вучоны ў галіне металургіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

29 – Шмыгаў Фрол Парфіравіч (1913–1993), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, дыпламат, удзельнік Сан-Францыскай канфе­рэнцыі 1945, на якой была ўтворана ААН і падпісаны яе Статут – 110 гадоў з дня нараджэння.

29 – Казбярук Уладзімір Міхайлавіч (1923–2016), літаратуразнавец, крытык, даследчык беларускай літаратуры – 100 гадоў з дня нараджэння.