Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Кастрычнік

Смаргонь (1503), горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці – 520 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументах па гісторыі Віленскай епархіі.

2 – Гарадзельская унія 1413, дагавор Вялікага Княства Літоўскага з Каралеў­ствам Польскім з мэтай умацавання палітычнага і саслоўнага саюзу абедзвюх дзяржаў – 610 гадоў з часу юрыдычнага замацавання.

4 – Майзлер Аляксандр Піліпавіч (1923–1977), ваенны дырыжор, педагог, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

7 – Шыпіла Яўген Патафеевіч (1943, Верхнядзвінскі раён – 1999), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Садко Уладзімір Іванавіч (1948, г. Мінск – 2020), вучоны ў галіне машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Вільямс Васіль Робертавіч (1863–1939), вучоны-глебазнавец, адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ, лаўрэат прэміі імя У.І. Леніна (1931) – 160 гадоў з дня нараджэння.

9 – Гамуліна (па мужу Цурбакова) Людміла Аляксандраўна (1913–1969), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Сікорскі Усевалад Міхайлавіч (1923, Чэрвеньскі раён – 1981), вучоны-гісторык, філосаф, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Гарагляд Харытон Сцяпанавіч (1898, Столінскі раён – 1985), вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

11 – Агняцвет Эдзі (сапраўднае імя Каган Эдзі Сямёнаўна) (1913, г. Мінск – 2000), паэтэса, перакладчыца, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей – 110 гадоў з дня нараджэння.

12 – Басаў Беніамін Мацвеевіч (1913, г. Мсціслаў – 2001), графік, жывапісец, лаўрэат Ленінскай прэміі (1966) – 110 гадоў з дня нараджэння.

13 – Галамбёўскі Лукаш Іосіфавіч (1773, Пінскі раён – 1849), гісторык, этнограф, архівіст – 250 гадоў з дня нараджэння.

13 – Шапялевіч (Лазарэвіч-Шапялевіч) Леў Юльянавіч (1863, г. Віцебск – 1909), гісторык літаратуры, археолаг, літаратуразназвец, філолаг – 160 гадоў з дня нараджэння.

14 – Сяржанін Іван Мікалаевіч (1898, г. Любань – 1973), вучоны-заолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

14 – Косберг Сямён Арыевіч (1903, г. Слуцк – 1965), канструктар, вучоны ў галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, лаўрэат Ленінскай прэміі (1960) – 120 гадоў з дня нараджэння.

15 – Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі (1963, г. Мінск), дзяржаўная навуковая ўстанова – 60 гадоў з часу стварэння.

18 – Уладамірскі (сапраўднае Малейка) Уладзімір Іосіфавіч (1893–1971), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР – 130 гадоў з дня нараджэння.

19 – Дашкоўская Вольга Іванаўна (1923, Бабруйскі раён – 1989), дзеяч аматарскага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

20 – Нарушэвіч Адам Тадэвуш Станіслаў (1733, Пінскі раён – 1796), гісторык, паэт, асветнік, перакладчык, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай – 290 гадоў з дня нараджэння

21 – Жлоба Анатоль Піліпавіч (1923, Быхаўскі раён – 1995), вучоны-хірург, вынаходнік хірургічнай іголкі для пункцыі брушной поласці, выдатнік аховы зда­роўя Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч (1933–2010), кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаў­рэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння.

23 – Плуг Адам (сапраўднае імя Пяткевіч Антоні Антонавіч) (1823, Слуцкі раён – 1903), пісьменнік, публіцыст – 200 гадоў з дня нараджэння.

24 – Чарвякоўскі Рафал Юзаф (1743, Піншчына – 1816), вучоны-медык, асветнік, адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў правядзення рэформ па паляпшэнні медыцынскай адукацыі і ўрачэбнай дапамогі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. – 280 гадоў з дня нараджэння.

25 – Цяслюк Уладзімір Паўлавіч (1913, г. Мінск – 1977), кінааператар, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Шчасная Нінэль Іванаўна (1933, г. Полацк – 2013), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Барань (1598), горад у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці – 425 гадоў з часу заснавання.

30 – Вялічка Уладзімір Паўлавіч (1943, Пружанскі раён – 2018), вучоны-фі­лосаф, публіцыст, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаў­най прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Рудкоўскі Аляксандр Рыгоравіч (1943, Гомельскі раён – 1999), спявак (лірычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.