Закрыть
image description
Памятник первому Витебскому трамваю. Фото с сайта Витебская энциклопедия
Помнік першаму Віцебскаму трамваю. Фота з сайта Віцебская энцыклапедыя
Monument to the first Vitebsk tram. Photo from the Vitebsk Encyclopedia website
image description
Композитор, певец И.Л. Капланов. Фото с портала news.21.by
Кампазітар, спявак І.Л. Капланаў. Фота з партала news.21.by
Composer, singer I.L. Kaplanov. Photo from the news.21.by portal
image description
Архитектор, дизайнер, педагог А.С. Сардаров. Фото из интернет-газеты "Миасин"
Архітэктар, дызайнер, педагог А.С. Сардараў. Фота з інтэрнэт-газеты "Мiасiн"
Architect, designer, teacher A.S. Sardarov. Photo from the Internet newspaper "Miasin"
image description
Любчанский замок. Фото Л. Щеглова. БEЛТА
Любчанскі замак. Фота Л. Шчаглова. БEЛТА
Lubchansky castle. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Костел Вознесения Пресвятой Девы Марии. Будслав. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Будслаў. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Church of the Assumption of the Blessed Virgin Mary. Budslav. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Праздник "Купалье" в Ракове. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Свята "Купалле" ў Ракаве. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Holiday "Kupal'ye" in Rakov. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Озеро Нарочь. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Возера Нарач. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Lake Naroch. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Атмосфера 1812 года в Дудутках. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Атмасфера 1812 года ў Дудутках. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
The atmosphere of 1812 in Dudutki. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Чэрвень

Дражджавы камбінат, ААТ, адзінае прадпрыемства па вытворчасці дражджэй у Рэспубліцы Беларусь (г. Мінск; 1893) – 125 гадоў з пачатку будаўніцтва.

1 – Могілеў Міхаіл Веньямінавіч (1898–1967), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі – 120 гадоў з дня нараджэння.

1 – Калінкоўскі Сцяпан Антонавіч (1918, Глус. р-н – 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Перапяліца Канстанцін Іванавіч (1938–2015), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Майсяёнак Андрэй Георгіевіч (1943, г. Глыбокае), вучоны ў галіне біяхіміі і нутрыцыялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, краязнавец, даследчык гісторыі медыка-біялагічных навук і медыцыны XVІ–XX стст. – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Паляшчук Ірына Іванаўна (1948), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Урбановіч Віктар Казіміравіч (1898–1977), ваенны дзеяч, удзельнік гра­мадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэ­нант – 120 гадоў з дня нараджэння.

2 – Івашчанка Юрый Іванавіч (1943), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Бамбалаў Мікалай Мікалаевіч (1938), вучоны ў галіне біягеахіміі, акадэ­мік НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Сардараў Армен Сяргеевіч (1948), вучоны ў галіне архітэктуры, дызайну і гісторыі дарог, педагог – 70 гадоў з дня нараджэння.

4 – Арлоў Пётр Аляксандравіч (1958–2008), вучоны ў галіне генетыкі раслін, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 60 гадоў з дня нараджэння.

5 – Захараў Мікалай Фёдаравіч (1948), трэнер (біятлон), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – члены маладзёжнай і на­цыянальнай каманд Беларусі Р. Валіулін, А. Сыман, К. Іванова, В. Назарава і інш. – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Карніцкі Мікалай Барысавіч (1948, Смаляв. р-н), вучоны ў галіне энерге­тыкі, выдатнік энергетыкі, ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Гапоненка Сяргей Васільевіч (1958, г. Мінск), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2010) – 60 гадоў з дня нараджэння.

6 – Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей, УК (1988) – 30 гадоў з часу заснавання.

8 – Івашын Уладзімір Рыгоравіч (1918, Дзяржын. р-н – 2001), вучоны-гісто­рык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Рагоўскі Казімір (1728, Навагрудчына – 1810), вучоны ў галіне тэалогіі і філасофіі, педагог – 290 гадоў з дня нараджэння.

9 – Вярыга Уладзіслаў (1868–1916), польскі вучоны ў галіне філасофіі і этна­графіі, збіральнік беларускага фальклору – 150 гадоў з дня нараджэння.

9 – Махота Іван Рыгоравіч (1918–1943), удзельнік абароны Беларусі ў Вялі­кую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Скарабагатая Ядвіга Эдуардаўна (1968, Іўеўс. р-н), спартсменка (інва­спорт, лёгкая атлетыка, веласпорт, лыжныя гонкі), заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр VIII Паралімпійскіх гульняў (2002, Солт-Лэйк-Сіці), сярэбраны і бронзавы прызёр IX Паралімпійскіх гульняў (2006, Турын), бронзавы прызёр X Паралімпійскіх гульняў (1996, Атланта), X Паралімпійскіх гуль­няў (2010, Ванкувер), XI Паралімпійскіх гульняў (2014, Сочы) – 50 гадоў з дня нараджэння.

11 – Філіповіч Мікалай Яўстаф’евіч (1928, Шуміл. р-н – 2000), вучоны ў галі­не хірургіі, заслужаны ўрач Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Капланаў Ізмаіл Львовіч (1938, г. Гомель – 2011), кампазітар, аранжыроў­шчык, аўтар і выканаўца папулярных песень і інструментальнай эстраднай музыкі – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Дзяругіна Таццяна Фёдараўна (1928, г. Мінск), вучоны ў галіне дэндра­логіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння.

13 – Яўрэінаў Эдуард Уладзіміравіч (1928, Кармян. р-н), расійскі вучоны ў галіне інфарматыкі, адзін са стваральнікаў паралельнай тэхналогіі апрацоўкі інфар­мацыі, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1957) – 90 гадоў з дня нараджэння.

13 – Баркоўскі Леанід Мацвеевіч (1938, г. Мінск – 2015), вучоны ў галіне тэа­рэтычнай фізікі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Маразевіч Анатоль Мікалаевіч (1948–2014), вучоны ў галіне інфарма­тыкі, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Марыеў Павел Лук’янавіч (1938), вучоны і арганізатар вытворчасці ў га­ліне кар’ернага аўтамабілебудавання, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, Герой Беларусі (2001), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010), кавалер ордэнаў «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Айчыны ІІІ ступені – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Усенка Анатоль Іванавіч (1948), трэнер (футбол), спартыўны дзеяч, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – чэмпіёны свету і Еўропы А. Ду­біна, Д. Кавалёў, І. Крук, Р. Сівіцкі, А. Філіпаў і інш. – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Рыдзеўскі Аляксандр Пятровіч (1938, Бабр. р-н), канструктар і вучоны ў галіне зборнага абсталявання для мікраэлектронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Бутэвіч Анатоль Іванавіч (1948, Нясвіж. р-н), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, дзяржаўны дзеяч Беларусі, кавалер ордэна свяціцеля К. Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2008), лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро» (2001) і інш. – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Бяссонаў Пётр Аляксеевіч (1828–1898), расійскі гісторык літаратуры, фалькларыст, публіцыст, складальнік зборнікаў беларускага фальклору – 190 гадоў з дня нараджэння.

17 – Апімах Мікалай Антонавіч (1938, Ваўкавыс. р-н), вучоны-гісторык, педа­гог, даследчык міжнацыянальных адносін, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Галынец Лявон Іванавіч (1858, Бялын. р-н – 1896), вучоны ў галіне гігіены, краязнавец – 160 гадоў з дня нараджэння.

18 – Лабанок Анатоль Георгіевіч (1938, г. Мінск), вучоны ў галіне мікрабія­логіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей (1948) – 70 гадоў з часу засна­вання (адкрыты 07.11.1949 г.).

18 – Дайнека Аляксей Яўгенавіч (1968, г. Горкі), вучоны-эканаміст, член-ка­рэспандэнт НАН Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.

19 – Савіцкі Маркел Сцяпанавіч (1898, Дубров. р-н – 1975), вучоны ў галіне раслінаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

20 – Стравінскі Фёдар Ігнатавіч (1843, Рэчыц. р-н – 1902), расійскі оперны спявак – 175 гадоў з дня нараджэння.

20 – Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч (1928, Брагін. р-н – 2014), жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаў­най прэміі Беларусі (1987) – 90 гадоў з дня нараджэння.

20 – Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч (1938, Шаркаўшч. р-н – 2008), дзяр­жаўны дзеяч, мовазнавец, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Мірановіч Спартак Пятровіч (1938), спартсмен, трэнер (ручны мяч), сярод выхаванцаў якога 77 чэмпіёнаў свету, майстар спорту СССР, заслужаны трэ­нер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені (2013) – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Манак Мікалай Андрэевіч (1943, Капыл. р-н – 2017), вучоны ў галіне кар­дыялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

20 – Бяляева Людміла Міхайлаўна (1948, г. Узда), вучоны ў галіне педыятрыі, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

21 – Майхровіч Сцяпан Казіміравіч (1908, Слуц. р-н – 1981), крытык, літара-туразнавец, аўтар прац аб жыцці і творчасці Ф. Скарыны, Я. Лучыны, М. Багдановіча, В.І. Дуніна-Марцінкевіча і інш. – 110 гадоў з дня нараджэння.

21 – Шыдлоўскі Павел Іванавіч (1908, Уздз. р-н – 1992), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нара­джэння.

22 – Матросаў Аляксандр Аляксеевіч (1918–1992), удзельнік вызвалення Бе­ларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Гусеў Анатоль Дзмітрыевіч (1928), вучоны-філосаф, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Слабадзянюк (дзяв. Зубава) Вера Міхайлаўна (1938), спартсменка і трэнер (парашутны спорт), майстар спорту СССР, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1960), рэкард­сменка свету, СССР і Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі – 80 гадоў з дня на­раджэння.

23 – Нядзвецкі Восіп (Іосіф) Маркавіч (1908, г. Магілёў – 1959), удзельнік палярных экспедыцый, Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940) – 110 гадоў з дня нараджэння.

24 – Качаткова (Васільева-Качаткова) Наталля Рыгораўна (1948), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі, уладальніца нагруднага знака «За ўклад ў развіццё культуры Беларусі» – 70 гадоў з дня нараджэння.

25 – Чабатароў Васіль Міхайлавіч (1918–1944), удзельнік вызвалення Беларусі у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нара­джэння.

25 – Лукашоў Валянцін Канстанцінавіч (1938–1998), вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Шклярэўскі Ігар Іванавіч (1938, г. п. Бялынічы), паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (1999), ка­валер ордэна Дружбы народаў – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Будай Генадзь Васілевіч (1918, г. Дзяржынск – 1988), грамадскі і культур­ны дзеяч, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэ­міі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.

26 – Пеўны Сяргей Іосіфавіч (1928–2010), заслужаны архітэктар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Раманаў Генадзь Сцяпанавіч (1938), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Мушынская Таццяна Міхайлаўна (1958, г. Мінск), паэтэса, празаік, драматург, лібрэтыст, балетны крытык, журналістка – 60 гадоў з дня нараджэння.

27 – Іўчанка Яўген Міхайлавіч (1938–1999), спартсмен (лёгкая атлетыка), май­стар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр ХХІІ летніх Алмімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіён СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Іванчанка Яўген Іванавіч (1943), спартсмен (плаванне), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, спартыўны педагог, аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Цітовіч Барыс Барысавіч (1948), мастак станковай і кніжнай графікі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2004), кавалер ордэна Ф. Скары­ны (2015) – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 – Казарскі Аляксандр Іванавіч (1798, г. Дуброўна – 1833), ваенны дзеяч, герой руска-турэцкай вайны 1828–1829 гг. – 220 гадоў з дня нараджэння.

29 – Чыгрынаў Пётр Гаўрылавіч (1938, Касцюк. р-н), вучоны-гісторык, педа­гог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Віцебскі трамвай, першая на Беларусі трамвайная лінія (1898) – 120 гадоў з часу адкрыцця.

30 – Якуша Васіль Фёдаравіч (1958), спартсмен (веславанне акадэмічнае), май­стар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, сярэбраны прызёр ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), бронзавы прызёр ХХІV Алімпій­скіх гульняў (1988, Сеул) – 60 гадоў з дня нараджэння.