Закрыть
image description
image description
Выставка книг ЦНБ НАН Беларуси к конференции РИНТИ-2019. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Выстава кніг ЦНБ НАН Беларусі да канферэнцыі РИНТИ-2019. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
Exhibition of books of the CSL of the NAS of Belarus for the RINTI-2019 conference. Photo by L. Tupchienko-Kadyrova
image description
На «Славянском базаре». Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
На «Славянскім базары». Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
On the «Slavyanskiy bazar». Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Национальная библиотека Беларуси. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
National Library of Belarus. Photo by L. Tupchiienko-Kadyrova
image description
Арт-центр Марка Шагала. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Арт-цэнтр Марка Шагала. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Art Center Marc Chagall. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Бизнес-форум. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Бізнес-форум. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Business Forum. Photo by O. Manchuk. BELTA

Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі

Штогод Рэспубліка Беларусь становіцца месцам для розных дзелавых і навуковых мерапрыемстваў, культурных акцый і фестываляў, спартыўных спаборніцтваў і чэмпіянатаў самага рознага кірунку і ўзроўню. Многія з іх ужо сталі традыцыйнымі, праводзяцца не адзін дзясятак гадоў і заваявалі высокае прызнанне і вялікую аўдыторыю. Іх мэта - абмеркаванне асноўных пытанняў эканамічнага і культурнага развіцця, вызначэнне новых магчымасцей, тэндэнцый і стратэгій у галіне індустрыі, абмен вопытам, пашырэнне сувязей, устанаўленне міжнародных кантактаў. Кантынгент удзельнікаў мерапрыемстваў сведчыць аб тым, што наша краіна становіцца ўсё больш прывабнай і зручнай пляцоўкай для правядзення дзелавых перамоў з прадстаўнікамі замежных кампаній па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, для арганізацыі навуковых мерапрыемстваў, тэатральных, музычных і іншых культурных форумаў і сустрэч. Пастаянна пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў міжнародных мерапрыемстваў.

Правядзенне навуковых семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў і кангрэсаў – гэта магчымасць абмеркавання дасягнутых навуковых вынікаў падчас жывых зносін навукоўцаў і спецыялістаў, наладжванне непасрэдных кантактаў з мэтай абмену вопытам і далейшага развіцця супрацоўніцтва. Тэматыка навуковых мерапрыемстваў адлюстроўвае прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Гэта – энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі і электроніка, медыцына і фармацыя, хімічны сінтэз і прадукты, біялагічныя сістэмы і тэхналогіі, аграпрамысловы комплекс і харчовая бяспека, экалогія і прыродакарыстанне і г.д.

У апошнія гады ў нашай краіне пачала развівацца івэнт-індустрыя. Яна становіцца ўсё больш прафесійнай, практыкуючы бізнэс-сустрэчы і дзелавыя перамовы ў фармаце В2В і В2С, уключаючы наведванне цікавых прадпрыемстваў. Назапашаны вопыт у гэтым кірунку сведчыць аб тым, што чым больш у нас адбываецца цікавых падзей міжнароднага маштабу, тым больш прывабнай краінай мы становімся для замежных спецыялістаў і аматараў падарожжаў. Адзначаецца станоўчая дынаміка ў сферы ўязнога турызму. Так, у 2017 г. Беларусь прыняла 4,3 млн замежных гасцей, у 2018 г. – 4,8 млн.

У каляндар найважнейшых мерапрыемстваў, які прадстаўлены на сайце, увайшлі навуковыя канферэнцыі, семінары, форумы, выставы-кірмашы, найбуйнейшыя культурныя акцыі і фестывалі, а таксама спартыўныя спаборніцтвы і чэмпіянаты міжнароднага ўзроўню, якія адбудуцца ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 г.

Сардэчна запрашаем у Беларусь!