Прамысловасць
Прамысловасць Беларусі з’яўляецца найбуйнейшай галіной народнай гаспадаркі, якая аказвае істотны ўплыў на дынаміку ўсіх паказчыкаў нацыянальнай эканомікі. Асноўныя галіны прамысловасці – металургічная, машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная, харчовая, лёгкая, дрэваапрацоўчая і інш. Рэгулюючым органам з’яўляецца Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Найважнейшы дакумент, які вызначыць развіццё галіны на найбліжэйшую перспектыву – гэта Праграма развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь да 2020 года, прынятая ў 2012 годзе. У Праграме робіцца стаўка на развіццё інавацыйнага сектара эканомікі, які забяспечыць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы.
Задачы, вызначаныя праграмай, плануецца дасягнуць праз развіццё трох кірункаў:
- мадэрнізацыя традыцыйных сектараў прамысловасці;
- удасканаленне паліўна-энергетычнага комплексу;
- стварэнне высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей у такіх галінах, як радыё-, мікра- і оптаэлектроніка, тэлевізійная тэхніка, фармацэўтычная прамысловасць, хімічная вытворчасць, малатанажная хімія, развіццё касмічных тэхналогій.
Прыярытэтамі ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый у прамысловасць вызначаны наступныя: стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў; продаж замежным фундатарам часткі дзяржаўных акцый, за выключэннем стратэгічна значных, звязаных з бяспекай краіны.
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Белаз
Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя
Беларускі металургічны завод
Беларуськалій
Белдзяржхарчпрам
Беллегпрам
Беллесбумпром
Белнафтахім
Белпалівагаз
Белрэсурсы
Белэнерга
Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ)
Рэспубліканская асацыяцыя прадпрыемстваў прамысловасці (БелАПП)