Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Ліпень

1 – Брук Саламон Ільіч (1920, г. Рагачоў – 1996), расійскі і беларускі этнограф, заслужаны дзеяч навукі Расіі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Балыкін Міхаіл Кірылавіч (1930, Бабруйскі р-н – 2015), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, заслужаны будаўнік, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч (1940, г. Мінск), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, стваральнік новай галіны фізічных даследаванняў – ядзернай оптыкі палярызаваных асяроддзяў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), кавалер ордэнаў Ф. Скарыны і «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка», лаўрэат і дыпламант рэспублікан­скіх і міжнародных тэатральных фестываляў (г. Маладзечна; 1990) – 30 гадоў з часу стварэння.

2 – Лісіцын Міхаіл Аркадзьевіч (Майсей Айзікавіч; 1920, г. Віцебск – 2004), дзеяч самадзейнага мастацтва, музыкант, дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Лявіцкі Іван Адамавіч (1945, Мядзельскі р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Леановіч Іван Сямёнавіч (1920, Дзяржынскі р-н – 1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

3 – Арахоўскі Мікола (Мікалай Аляксандравіч; 1950, Бярозаўскі р-н – 1997), драматург, пісьменнік, лаўрэат тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1997) – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Жабінскі Уладзімір Мікалаевіч (1960, Смаргонскі р-н), вучоны ў галіне арганічнай і біяарганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1996) – 60 гадоў з дня нараджэння.

6 – Лупіновіч Іван Сцяпанавіч (1900, Пухавіцкі р-н – 1968), вучоны ў галіне глебазнаў­ства і аграхіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна і «Знак Пашаны» – 120 гадоў з дня нараджэння.

6 – Холадава Алена Аляксееўна (1930), беларускі і расійскі вучоны ў галіне эндакрыналогіі, заснавальнік беларускай навукова-практычнай школы эндакрынолагаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

9 – Голасаў Елісей Аляксандравіч (1895, г. Баранавічы – 1969), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

10 – Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч; 1900, Браслаўскі р-н – 1984), беларускі і лі­тоўскі жывапісец, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы – 120 гадоў з дня нараджэння.

10 – Астравумаў Сяргей Паўлавіч (1910–1991), акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нарад

10 – Літаратурны музей Петруся Броўкі, (г. Мінск; 1980) – 40 гадоў з часу стварэння (адкрыты для наведвання 29.12.1984).

11 – Сінчукоў Пётр Сідаравіч (1920, г. Гомель – 1987), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Рэй Іван Пятровіч (1930, Брэсцкі р-н – 2002), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Чарнышова Дар’я Яўгенаўна (1945, Лідскі р-н), спартсменка і трэнер (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, прызёр чэмпіянату СССР (1976), рэкардсменка Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Магілёўчык Еўдакім Андрэевіч (1890, Бялыніцкі р-н – 1947), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.

13 – Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч (1945, г. Давыд-Гарадок – 2014), вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і СССР (1983) – 75 гадоў з дня нараджэння.

14 – Астапенка Алесь (Аляксандр Кірылавіч; 1920, Добрушскі р-н – 1970), паэт, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Шнітко Святаслаў Мікалаевіч (1960, г. Віцебск), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны ўрач Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Грунвальдская бітва, вырашальная бітва Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога (1410) – 610 гадоў з часу бітвы.

15 – Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (1900 ці 1901, Пастаўскі р-н – 1976), паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) – 120 гадоў з дня нараджэння.

15 – Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч (1950, Талачынскі р-н – 2011), вучоны-гісторык, літаратар, публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), прэміі Саюза журналістаў Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Праабражэнскі Уладзімір Барысавіч (1950, г. Гродна), архітэктар, дзейнасць якога звязана з Гродзеншчынай, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Антанюк Максім Антонавіч (1895, Кобрынскі р-н – 1961), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

16 – Уласаў Уладзімір Емяльянавіч (1920–1995), трэнер (бокс), заслужаны трэнер Беларусі, спартыўны дзеяч, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Загорская Ніна Сямёнаўна (1940, Баранавіцкі р-н), паэтэса, публіцыст, крытык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Белавусава Галіна Аляксандраўна (1950), танцоўшчыца, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Цвяткова Ірына Міхайлаўна (1950), кампазітар і піяністка, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Шамашкін Мадэст Абрамавіч (1895, г. Слонім – 1972), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

18 – Груздзеў Уладзімір Аляксеевіч (1940), вучоны ў галіне радыёэлектронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1988), выдатнiк адукацыі Беларусі, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Віцебская абласная друкарня, унітарнае паліграфічнае прадпрыемства (г. Ві­цебск; 1920) – 100 гадоў з часу заснавання.

19 – Атрошчанка Алег Аляксандравіч (1940, г. Рэчыца – 2017), вучоны ў галіне лесазнаўства, заслужаны лесавод Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Леўчык Гальяш (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч; 1880, г. Слонім – 1944), паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст – 140 гадоў з дня нараджэння.

20 – Коган Уладзімір Львовіч (1920, г. Дуброўна – 1995), спартсмен і трэнер (бокс), майстар спорту СССР, чэмпіён СССР (1949), мнагакратны чэмпіён Беларусі, заслужаны трэнер СССР, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён СССР і прызёр чэмпіянату Еўропы А. Засухін – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Пакрышкін Пётр Пятровіч (1870–1922), расійскі архітэктар і рэстаўратар, які вывучаў і рэстаўрыраваў помнікі на тэрыторыі СССР, у тым ліку на Беларусі (Полацкі Сафійскі сабор, Супрасльская царква-крэпасць і інш.) – 150 гадоў з дня нараджэння.

22 – Сухі Павел Восіпавіч (1895, г. Глыбокае – 1975), расійскі авіяканструктар, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943, 1975) – 125 гадоў з дня нараджэння.

22 – Акулёнак Пётр Сяргеевіч (1910, Талачынскі р-н – 1996), танцоўшчык, балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Брэтцар Якуб (1690, г. Пінск – 1733), жывапісец, аўтар шматлікіх размалёвак інтэр'ераў беларускіх касцёлаў і абразоў – 330 гадоў з дня нараджэння.

23 – Карнеева Ніна Аляксееўна (1920–2007), актрыса, народная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Сінельнікава Людміла Мікалаеўна (1950), беларуская і расійскай балерына, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Гаявая Алена Антонаўна (1970, г. Мінск), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі – 50 гадоў з дня нараджэння.

25 – Крачкоўскі Юльян Фаміч (1840, Жабінкаўскі р-н – 1903), фалькларыст, этнограф, гісторык, археограф, педагог – 180 гадоў з дня нараджэння.

27 – Абуховіч Віктар Станіслававіч (1930, Гродзенскі р-н – 2015), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі – 90 гадоў з дня нара­джэння.

27 – Морава Антаніна Пятроўна (1950), вучоны-эканаміст, кавалер ордэна Ф. Ска­рыны – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, акт урачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны, першы афіцыйны крок да незалежнасці Беларусі (г. Мінск; 1990) –
30 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Саветам БССР.

28 – Крэмень Пінхус (1890, г. п. Жалудок – 1981), французскі жывапісец, скульптар, аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў – 130 гадоў з дня нараджэння.

28 – Нячаеў Уладзімір Віктаравіч (1920–2002), заслужаны юрыст Беларусі – 100 га­доў з дня нараджэння.

28 – Пуап Ралан дэ ла (1920–2012), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Бела­русі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны лётчык Фран­цыі – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Белацаркоўскі Рыгор Якаўлевіч (1945), акцёр, народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

30 – Харламповіч Канстанцін Васільевіч (1870, Бяроз. р-н – 1932), беларускі і расійскі вучоны-гісторык, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, акадэмік АН Украіны – 150 гадоў з дня нараджэння.

30 – Няклюдаў Валянцін Леанідавіч (1910–1979), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай і Вілейскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

30 – Ніканчыкаў Аляксей Уладзіміравіч (1940–1972), спартсмен (фехтаванне на шпагах), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, сярэбраны прызёр ХІХ летніх Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка), мнагакратны чэмпіён свету і СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.