Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Красавік

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (1950) – 70 гадоў з пачатку дзейнасці.

Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (1990) – 30 гадоў з часу засна­вання (адкрыты 08.05.1996 г.).

1 – Калантай (Калонтай) Гуга (1750–1812), палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст, адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. – 270 гадоў з дня нараджэння.

1 – Басалыга Уладзімір Самойлавіч (1940, г. Слуцк), графік, дыпламант рэспублі­канскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) (1950) – 70 гадоў з часу стварэння.

1 – Магілёўская абласная філармонія (г. Магілёў; 1990) – 30 гадоў з часу адкрыцця.

3 – Шпенцэр Барыс Маркавіч (1890–1938), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

5 – Лучынскі Аляксандр Аляксандравіч (1900–1990), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Усанава (Караткевіч) Людміла Мікалаеўна (1940), беларуская і расійская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шпакоўскі Мікалай Іванавіч (1940, Пінскі р-н – 2001), вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі, член Расійскай АМН – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Казека Мікалай Іванавіч (1950, г. Мінск), спартсмен і трэнер (скачкі на батуце, фрыстайл, лыжная акрабатыка), майстар спорту СССР па скачках на батуце, чэмпіён СССР (1972), заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога чэмпіёны Алімпійскіх гульняў А. Грышын, А. Цупер, А. Кушнір, Г. Гуськова – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шчэрбін Уладзімір Іванавіч (1950), мастак, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Кіт Барыс Уладзіміравіч (1910–2018), вучоны ў галіне астранаўтыкі, асветнік, дзеяч беларускай эміграцыі (ЗША), ганаровы грамадзянін Навагрудка – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – Кітоў Леанід Лявонавіч (1940, г. Бабруйск – 2013), спартсмен (вольная бараць­ба), майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы (1970), сярэбраны (1969) і бронзавы (1966) прызёр чэмпіянатаў СССР, чэмпіён Беларусі (1964–1969) – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Жыгуноў Уладзімір Раманавіч (1920, Мсціслаўскі р-н – 2002), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нара­джэння.

10 – Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч (1900, Мсціслаўскі р-н – 1988), вучоны-геолаг, географ, эканаміст, статыстык, дэмограф, грамадскі дзеяч, заснавальнік савецкай школы палеапата­малогіі і беларускай школы даследчыкаў антрапагену, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) і Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1986) – 120 гадоў з дня нараджэння.

10 – Здановіч Гаўрыіл Станіслававіч (1900, Ляхавіцкі р-н – 1984), ваенны дзеяч, ге­нерал-маёр, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння.

10 – Крэпак Барыс Аляксеевіч (1940), мастацтвазнавец, мастацкі крытык, журна­ліст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1998, 1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011) – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Нёманскі Янка (сапр. Пятровіч Іван Андрэевіч; 1890, Навагрудскі р-н – 1937), пісьменнік, вучоны-эканаміст, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

14 – Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; 1880 г. Слуцк – 1973), пісьменнік, тэатразнавец, грамадскі дзеяч, правадзейны член Інбелкульта – 140 гадоў з дня нараджэння.

14 – Карпюк Аляксей Нічыпаравіч (1920–1992), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1986), удзельнік партызан­скага руху ў Вялікую Айчынную вайну – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Астаповіч Наталля Іванаўна (1940, г. Орша – 2005), вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Ракітны Мікола (сапр. Новікаў Мікалай Ісакавіч; 1920, Брагін. р-н – 2000), пісьменнік, аўтар шэрага зборнікаў апавяданняў – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Самаль Аляксандра Барысаўна (1950, Хоцімскі р-н), вучоны ў галіне біяфізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Неўмывакін Сяргей Барысавіч (1930–2012), заслужаны архітэктар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Рубінчык Валерый Давыідавіч (1940, г. Мінск – 2011), кінарэжысёр, педагог, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), заслужаны дзеяч мастац­тваў Расіі – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Ханок Эдуард Сямёнавіч (1940), кампазітар, народны артыст Беларусі, за­служаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Камінскі Уладзімір Уладзіміравіч (1950, Мінскі р-н), спартсмен і трэнер (вела­спорт), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІ Алімпійскіх гульняў (Манрэаль, 1976), чэмпіён (1977) і сярэбраны прызёр (1974, 1975, 1976) чэмпіянатаў свету, чэмпіён СССР (1976, 1977, 1978, 1980), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Волчак Віктар Мацвеевіч (1910–1985), заслужаны архітэктар Беларусі, педа­гог – 110 гадоў з дня нараджэння.

22 – Лаўроў Георгій Сцяпанавіч (1910, Петрыкаўскі р-н – 1993), акцёр тэатра, заслужа­ны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Казько Віктар Апанасавіч (1940, г. Калінкавічы), пісьменнік, кінасцэнарыст, лаўрэат прэміі імя М. Астроўскага (1975, Расія), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1977), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982) і Літаратурнай прэміі імя Б. Паля­вога (1990, Расія) – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Свірыдаў Дзмітрый Вадзімавіч (1960, г. Мінск), вучоны-хімік, член-карэс­пандэнт НАН Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

24 – Вязаў Анатоль Міхайлавіч (1910, г. Гомель – 1986), артыст цырка, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Савельеў Васіль Якаўлевіч (1910–1997), вучоны ў галіне электронікі, заслу­жаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Машэўскі Аляксандр Альфрэдавіч (1940), вучоны ў галіне анкалогіі, выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Данцыг Май Вольфавіч (1930, г. Мінск – 2017), жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) – 90 гадоў з дня нараджэння.

29 – Цыганкоў Васіль Еўдакімавіч (1920–1990), удзельнік вызвалення Бешанковіц­кага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

29 – Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч (1940, Кобрынскі р-н), вучоны ў галіне мета­лургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.