Закрыть
image description
В читальном зале Центральной библиотеки им. А.С. Пушкина. Орша. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
У чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя. А.С. Пушкіна. Орша. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
In the reading room of the Central Library named after A.S. Pushkin. Orsha. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Костел Рождества Девы Марии на Браславщине. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Касцёл Нараджэння Панны Марыі на Браслаўшчыне. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Church of the Nativity of the Virgin Mary in Braslav region. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
В Музее белорусского книгопечатания. Полоцк. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
У Музеі беларускага кнігадрукавання. Полацк. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
In the Museum of Belarusian Printing. Polotsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Белорусский писатель Владимир Семенович Короткевич. Фото В. Ждановича. БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Фота В. Ждановіча.. БЕЛТА
Belarusian writer Vladimir Semenovich Korotkevich. Photo by V. Zhdanovich. BELTA
image description
Белорусский писатель Петрусь Бровка. Фото В. Лупейко. БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Пятрусь Броўка. Фота У. Лупейкі. БЕЛТА
Belarusian writer Petrus Brovka. Photo by V. Lupeyko. BELTA
image description
Белорусский писатель Михась Лыньков. Фото В. Лупейко. БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Фота У. Лупейкі. БЕЛТА
Belarusian writer Mikhas Lynkov. Photo by V. Lupeyko. BELTA
image description
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
National Academic Drama Theater named after Yakub Kolas. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description

Памятник первому Витебскому трамваю. Фото с сайта Витебская энциклопедия
Помнік першаму Віцебскаму трамваю. Фота з сайта Віцебская энцыклапедыя
Monument to the first Vitebsk tram. Photo from the Vitebsk Encyclopedia website


image description
Центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина. Орша. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.С. Пушкіна. Орша. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Central City Library named after A.S. Pushkin. Orsha. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Бизнес-центр "Марко-сити". Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Бізнес-цэнтр "Марка-сіці". Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Business center "Marco-city". Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Браславский район, Витебская область. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Браслаўскі раён, Віцебская вобласць. Фота А. Хитрова.БЕЛТА
Braslav district, Vitebsk region. Photo by A. Khitrov. BELTA

Віцебшчына

Віцебская вобласць – паўночны рэгіён Беларусі, размешчаны ў самым цэнтры Еўропы, адзіная з шасці абласцей, якая мяжуе з трымя дзяржавамі: на поўначы і ўсходзе – з Расійскай Федэрацыяй, на захадзе – з Літвой, на паўночным захадзе – з Латвіяй.

У 2023 г. споўнілася 85 гадоў з дня ўтварэння Віцебскай вобласці.  Сёння ў яе складзе 21 раён, адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца Віцебск. Колькасць насельніцтва вобласці па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь  на пачатак 2023 г. складала 1 091 948 чалавек.

Віцебшчына – калыска беларускай дзяржаўнасці. Менавіта тут у IX ст. з'явілася першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях – Полацкае княства. Сёння Віцебшчына – развіты эканамічны рэгіён Беларусі з сучасным тэхнічным узроўнем вытворчасці, развітай сацыяльнай сферай, найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай, шырокімі міжнароднымі сувязямі.

Аснову эканамічнага комплексу Віцебскай вобласці складае прамысловасць. Значны ўклад у эканоміку Беларусі ўносяць такія галіны прамысловасці рэгіёну, як паліўная, хімічная, нафтахімічная, лёгкая і харчовая. У Віцебскай вобласці выпрацоўваецца трэць электраэнергіі краіны. Флагманы вобласці ў сферы вытворчасці электраэнергіі – Лукомльская ДРЭС і Наваполацкая ЦЭЦ. Лідэры ў сферы перапрацоўкі нафты і хімічнай вытворчасці – «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно».

Стабільна развіваюцца прадпрыемствы, дзейнасць якіх накіравана на распрацоўку інавацыйнай прадукцыі – электраабсталявання, электроннай і аптычнай апаратуры: «Віцязь», Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт», Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, вытворчае аб'яднанне «Энергакамплект».

Сярод эканамічных прыярытэтаў рэгіёну – развіццё прадпрыемстваў і вытворчасцей на мясцовых сыравінных рэсурсах. У Віцебскай вобласці вырабляецца ўвесь рэспубліканскі аб'ём даламітавай мукі і больш за 90% ільняных тканін. Здабычу даламіту на радовішчы Руба ў Віцебскім раёне ажыццяўляе «Даламіт». Найбуйнейшы ў Еўропе вытворца ільняных тканін і вырабаў хатняга тэкстылю з лёну – Аршанскі ільнокамбінат. Звыш паловы ўсяго абутку ў Беларусі вырабляюць вядомыя віцебскія прадпрыемствы – «Белвест» і «Марка».

З мэтай стварэння адзінай сістэмы кіравання прамысловымі прадпрыемствамі, паляпшэння вытворчай кааперацыі ўтворана дзяржаўнае аб'яднанне «Віцебскпрам», якому падведамасны 17 арганізацый (швейныя, дрэваапрацоўчыя, будаўнічыя і інш.).

Аграпрамысловы комплекс вобласці забяспечвае рэгіён прадуктамі харчавання, а перапрацоўчую галіну сыравінай. Найбуйнейшым у Рэспубліцы Беларусь аб'яднаннем мяса-малочнай, мукамольна-крупяной, плодаагародніннай, хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі, камбікармоў, прэміксаў, рыбных кансерваў з'яўляецца Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты». Сярод лідзіруючых прадпрыемстваў: Віцебскі мясакамбінат, Аршанскі мясакансервавы камбінат, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, найбуйнейшыя прадпрыемствы хлебапякарнай і кандытарскай галіны – «Віцебскхлебпрам» і кандытарская фабрыка «Віцьба».

У структуры эканомікі вобласці важную ролю адыгрывае малы і сярэдні бізнэс. Інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва ўключае Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасціАршанскі эгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці, Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва г. Полацка і інш.

Асаблівасці геаграфічнага становішча Віцебскай вобласці, яе прыродна-рэсурсны патэнцыял і развітасць транспартнай інфраструктуры забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для разнастайных інвестыцыйных праектаў. У Віцебску размешчана СЭЗ «Віцебск». На яе тэрыторыі паспяхова рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты з удзелам капіталу замежных інвестараў у сферы перапрацоўкі нафтапрадуктаў, тэкстыльнай, лёгкай, харчовай, электроннай, фармацэўтычнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Віцебская вобласць мае развітую транспартную інфраструктуру. Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі ажыццяўляе перавозку пасажыраў цягнікамі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. Найбуйнейшымі чыгуначнымі вузламі вобласці з'яўляюцца Віцебск, Орша і Полацк, асноўным аўтатранспартным прадпрыемствам  філіял «Аўтобусны парк № 1 г. Віцебска ААТ Віцебскаблаўтатранс». Камфортныя ўмовы для авіякампаній і пасажыраў прадастаўляе аэрапорт «Віцебск». У Віцебску знаходзіцца адзін з дзесяці рачных партоў у Беларусі – філіял «Віцебскводтранс».

Высокі навукова-даследчы і інавацыйны патэнцыял рэгіёну. Тут дзейнічаюць установы вышэйшай адукацыі: Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў рэгіёне займаюцца навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Інстытут тэхнічнай акустыкі, Інстытут ільну, Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі, Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу, а таксама канструктарскія і праектныя падраздзяленні навукова-вытворчых і вытворчых прадпрыемстваў. На тэрыторыі вобласці функцыянуюць навукова-тэхналагічныя паркі на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Плённымі платформамі для рэалізацыі інавацыйных ініцыятыў і навуковых ідэй, для дыялогу з замежнымі партнёрамі ў сферы навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з'яўляюццам міжнародныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на Віцебшчыне: міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», міжнародныя Шагалаўскія чытанні, міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы гісторыі і культуры памежжа» і інш.

Віцебшчына славіцца багаццем азёр і рэк, шырокімі ляснымі масівамі, разнастайным жывёльным і раслінным светам. Яе часта называюць «беларускай Швейцарыяй". Сярод мноства помнікаў прыроды і запаведных мясцін асабліва значнымі з'яўляюцца Бярэзінскі біясферны запаведнік, Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», заказнік «Асвейскі».

Рэгіён прывабны для розных відаў турызму: культурна-пазнавальнага, ваенна-гістарычнага, аграэкатурызму, спартыўнага, паляўнічага, паломніцкага, аздараўленчага. У вобласці функцыянуе больш за 100 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый: санаторыяў, аздараўленчых цэнтраў, баз адпачынку і інш. Папулярнымі месцамі адпачынку і лячэння  з'яўляюцца санаторыі «Баравое», «Лясное»,«Лясныя азёры», «Лётцы», дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына».

Віцебская вобласць мае багатую культурную спадчыну. Унікальную каштоўнасць уяўляе сабой Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік з філіяламі, сярод якіх Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы», Краязнаўчы музей, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Музей беларускага кнігадрукавання, Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У 1966 г. у Віцебску створаны Музей гісторыі Віцебскага трамвая. Багатай калекцыяй прадметаў і дакументаў, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю Оршы, апавядаюць пра гераічныя падзеі і знакамітых ураджэнцаў Аршаншчыны валодае Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Насычана канцэртнае і тэатральнае жыццё рэгіёну. Творчыя калектывы і салісты Віцебскай абласной філармоніі папулярызуюць класічную музыку, нацыянальную культуру і сусветныя выканальніцкія школы не толькі ў вобласці, але і за яе межамі. Узбагачае музычнае жыццё горада, пашырае традыцыйныя культурныя кантакты з іншымі краінамі Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага, які праводзіцца з 1989 г. філармоніяй сумесна з іншымі заснавальнікамі. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прыцягвае сучаснага тэатральнага гледача творчымі пошукамі і тэатральнымі эксперыментамі, разнастайнасцю акцёрскіх і рэжысёрскіх стыляў у спалучэнні з традыцыйнай любоўю да роднага слова і нацыянальным каларытам створаных вобразаў. Беларускі тэатр «Лялька» любімы віцябчанамі і вядомы далёка за межамі Беларусі. Выключнай  падзеяй фестывальнага жыцця Віцебшчыны, якая стала візітнай карткай усёй Беларусі, з'яўляецца міжнародны фестываль «Славянскі базар». Сталі ўжо традыцыйнымі і такія фестывальныя мерапрыемствы, як Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі, «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», Міжнародны спартыўна-музычны фестываль «Viva Braslav».

Віцебская вобласць ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, якія пакінулі след у сусветнай культуры: праваслаўнай святой і асветніцы Еўфрасінні Полацкай, беларускага першадрукара Францыска Скарыны, асветніка і паэта Сярэднявечча Сімяона Полацкага, жывапісцаў Івана Хруцкага і Марка Шагала, знакамітага даследчыка Усходняй Сібіры Івана Чэрскага і многіх іншых.


Спасылкі на краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк вобласцi
 
Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада

 

Віцебшчына: хрысціянскае паломніцтва
Духоўная спадчына зямлі Лёзненскай

Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда

Лёзненшчына літаратурная

Мастакі Віцебшчыны

Помнікі Наваполацка

Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
 
«Толькі б не канчалася дарога…» Да 80-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна
 

Чалавек года Віцебшчыны

 
Чараўнік роднага слова. Да 80-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

Час мужнасці


Iнфармацыя пра iншыя краязнаўчыя рэсурсы прадстаўлена на сайце Зводнага электроннага каталога бiблiятэк Вiцебскай вобласцi ў раздзеле Краязнаўчыя базы даных

Сайты арганiзацый i ўстаноў Вiцебскай вобласцi

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
 
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Абласная газета «Витебские вести»

Альянспласт

Белвест
 
Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марко»
 
Бярэзінскі біясферны запаведнік

Віцебскаблаўтатранс

Віцебскабллён

Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Віцебская абласная філармонія

Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу

Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
 
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
 
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт»
 
Віцебскпрам

Віцебскэнерга

Віцьба

Віцязь

Даламіт

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына»
 
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
 
Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»

Музеі Віцебскай вобласці
 
Музей Марка Шагала
 
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны

Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і  нерухомасці

Навукова-тэхналагічны парк ПДУ

Нафтан
 
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
 
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
 
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

Пастаўскі мэблевы цэнтр

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Полацк-Шкловалакно

Санаторый «Баравое»
 
Санаторый «Лётцы»

СМІ Віцебскай вобласці
 
СЭЗ «Віцебск»
 
Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
 
Тэхнапарк ВДТУ

Энергакамплект