Закрыть
image description
К 125-летию первой в Беларуси трамвайной линии в Витебске.
Да 125-годдзя першай у Беларусі трамвайнай лініі ў Віцебску.
To the 125th anniversary of the first tram line in Belarus in Vitebsk.
image description
В.И. Версоцкий "Тишина" (1989).
В.І. Вярсоцкі "Цішыня" (1989).
V.І. Versotsky "Silence" (1989).
image description
Белорусский ученый в области химической физики В.И. Гольданский (1923-2001).
Беларускі вучоны ў галіне хімічнай фізікі В.І. Гальданскі (1923-2001).
Belarusian scientist in the field of chemical physics V.I. Goldansky (1923-2001).
image description
Архитектор, лауреат Государственной премии Беларуси В.А. Чантурия (1923-1988).
Архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі У.А. Чантурыя (1923-1988).
Architect, laureate of the State Prize of Belarus V.A. Chanturia (1923-1988).

Чэрвень

1 –Рубашоў Савелій Міронавіч (1883, г. Чашнікі – 1957), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

2 – Марчанка Іван Ягоравіч (1923, Слаўгарадскі раён – 1997), вучоны-гісторык, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

4 – Старавойтаў Іван Мацвеевіч (1903, Чэрыкаўскі раён – 2002), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

8 – Смаляк Леанід Пятровіч (1923, Буда-Кашалёўскі раён – 1995), вучоны ў галіне геабатанікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ярмаш Мікалай Адамавіч (1933, Жыткавіцкі раён – 2004), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.

9 – Янушкевіч Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (1803, г. Нясвіж– 1857), падарожнік, пісьменнік, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830–1831 гг. – 220 гадоў з дня нараджэння.

9 – Міянсарава Тамара Вартанаўна (1913–1990), піяністка, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Папроцкі Францішак (1723–1805), выдавец, перакладчык, гісторык, аўтар навуковых прац пра Вялікае Княства Літоўскае і Еўропу – 300 гадоў з дня нараджэння.

13 – Шапко Эдуард Пятровіч (1903–1977), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

13 – Маразевіч Анатоль Мікалаевіч (1948–2014), вучоны ў галіне інфарматы­кі, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Галушкіна Лідзія Іванаўна (1923–2009), артыстка оперы, педагог, народ­ная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Айзберг Рома Яфімавіч (1933–2022), вучоны ў галіне геалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2004), лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2008) – 90 гадоў з дня нараджэння.

18 – Куляшоў Фёдар Іванавіч (1913 Рагачоўскі раён – 1993), крытык, літара­туразнавец, педагог, даследчык гісторыі рускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., сучаснай беларускай літаратуры – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Гальданскі Віталій Іосіфавіч (1923, г. Віцебск – 2001), вучоны ў галіне хімічнай фізікі, акадэмік АН СССР, ганаровы член шэрага замежных АН, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Мазырскі абяднаны краязнаўчы музей (1948), установа культуры –
75 гадоў з часу заснавання.

18 – Касцюковіцкі краязнаўчы музей (1973), установа культуры – 50 гадоў з часу стварэння.

19 – Савіцкі Маркел Сцяпанавіч (1898, Дубровенскі раён – 1975), вучоны ў галіне раслінаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

19 – Ганчарэнка Васіль Дзям’янавіч (1923–1983), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Хацько Жазеф Паўлавіч(1923, г. Бабруйск – 2012), вучоны-геафізік, адзін са стваральнікаў беларускай школы фундаментальнай геафізікі, заснавальнік Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі – 100 гадоў з дня нараджэння.

20 – Стравінскі Фёдар Ігнатавіч (1843, Рэчыцкі раён – 1902), расійскі оперны спявак – 180 гадоў з дня нараджэння.

20 – Манак Мікалай Андрэевіч (1943, Капыльскі раён – 2017), вучоны ў галіне кардыялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Суханава Анастасія Аляксандраўна (1948–2020), кінааператар, рэжысёр, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Урванцоў Сяргей Мікалаевіч (1863–1937), урач, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння.

27 – Вярсоцкі Віктар Іванавіч (1923, г. Мінск – 2004), жывапісец, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Чантурыя Уладзімір Аляксандравіч (1923–1988), архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Цітовіч Барыс Барысавіч (1948–2021), мастак, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Рудзік Пётр Сафронавіч (1913–2005), заслужаны архітэктар Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

30 – Віцебскі трамвай (1898), першая на Беларусі трамвайная лінія – 125 гадоў з часу адкрыцця пасажырскага руху.

30 – Ваніцкі Арсеній Мікалаевіч (1933, Баранавіцкі раён – 2001), дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.