Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Ліпень


4 Манумент Перамогі (1954, Мінск, г.), помнік у гонар перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і на ўшанаванне памяці воінаў Савецкай арміі і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну – 70 гадоў з часу адкрыцця

6 – Гарэцкая Аўфрасіння Міхайлаўна (1864, Мсціслаўскі раён – 1935), беларуская народная спявачка, маці Максіма Іванавіча і Гаўрылы Іванавіча Гарэцкіх – 160 гадоў з дня нараджэння

7 – Карчынскі Іван (Іаан) Уладзіміравіч (1864–1935), праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, адзін з заснавальнікаў і старшыня Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта, кавалер ордэнаў Святой Ганны І і ІІ ступеней, Святога Уладзіміра ІІІ і IV ступеней, Гедыміна IV ступені і Вітаўта ІІІ ступені – 160 гадоў з дня нараджэння

7 – «БелКрэда» (1944, Навагрудак, г.), швейнае прадпрыемства, адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам» – 80 гадоў з часу стварэння

9 – Залеўская Ніна Канстанцінаўна (1944, Пружанскі раён), балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння

11 – Вуячыч Віктар Лук’янавіч (1934–1999), эстрадны спявак, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

12 – Ус Антон Антонавіч (1894, Іўеўскі раён – 1980), мастацтвазнавец, літаратуразнавец, аўтар артыкулаў па пытаннях беларускага і рускага выяўленчага мастацтва і літаратуры – 130 гадоў з дня нараджэння

12 – Александровіч Алеся (Аляксандра Іванаўна) (1904, Мінск, г. – 1947), літаратуразнавец, педагог, дзяячка беларускай культуры – 120 гадоў з дня нараджэння

14 – Патоцкі Леан (1799, Коханава, г. п. – 1864), мемуарыст, пісьменнік, крытык, удзельнік паўстання 1830–1831 гг., падарожнік – 225 гадоў з дня нараджэння

14 – Аладава Нінэль Іванаўна (1934, Мінск, г. – 2021), архітэктар, аўтар даследаванняў у галіне інтэр’ера жылых і грамадскіх будынкаў – 90 гадоў з дня нараджэння

14 – Шагінян Альберт Сямёнавіч (1934–2000), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

15 – Бурмейстар Уладзімір Паўлавіч (1904, Віцебск, г. – 1971), артыст балета, балетмайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, народны артыст Расіі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння

15 – Гаўрылюк Вера Ільінічна (1904–1986), майстар мастацкага саломапляцення, ініцыятар адраджэння традыцый мастацкай саломкі на Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

16 – Партызанскі парад 1944 г., які адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан – 80 гадоў з часу правядзення

17 – Гіндэнбург Вільгельм Данілавіч (1799, Мінск, г. – 1877), адзін з самых перадавых і ўплывовых урачоў Расійскай імперыі, гуманіст, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў – 225 гадоў з дня нараджэння

17 – Аршанскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Бешанковіцкі, Буда-Кашалёўскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глускі, Горацкі, Дзяржынскі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капыльскі, Кармянскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крупскі, Крычаўскі, Лагойскі, Лельчыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Любанскі, Магілёўскі, Мазырскі, Мсціслаўскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Пухавіцкі, Рагачоўскі, Расонскі, Светлагорскі, Сенненскі, Слаўгарадскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Талачынскі, Уздзенскі, Ушацкі, Хоцімскі, Чавускі, Чашніцкі, Чэрвеньскі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі і Шумілінскі раёны, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі (1924) – 100 гадоў з часу ўтварэння

18 – Печкуроў Андрэй Фёдаравіч (1899, Крычаў, г. – 1996), вучоны ў галіне меліярацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

18 – Радзялоўская Алена Паўлаўна(1904–1971), актрыса тэатра, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

20 – Анічэнка Уладзімір Васільевіч(1924, Хоцімскі раён – 2001), мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Лук'янаў Мікола (Мікалай Піліпавіч) (1924, Кіраўскі раён – 2004), пісьменнік, заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

21 – Кандрацьеў Іван Казіміравіч (Кузьміч) (1849, Вілейскі раён – 1904), пісьменнік, перакладчык і гісторык – 175 гадоў з дня нараджэння

21 – Мінько Леанід Якаўлевіч (1934, Старадарожскі раён – 2002), вучоны-фізік, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы лазернай плазмадынамікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974, 1992) – 90 гадоў з дня нараджэння

21 – Балабайка Фёдар Якаўлевіч (1949, Магілёў, г.), танцоўшчык, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

22 – Барысёнак Барыс Васільевіч (1934, Беразіно, г.), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

22 – Давыдаў Валянцін Канстанцінавіч (1934–2015), артыст балета, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

23 – Мінскі завод колавых цягачоў (1954), адкрытае акцыянернае таварыства – 70 гадоў з часу стварэння

24 – Гарбук Генадзь Міхайлавіч (1934, Ушацкі раён – 2018), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння

24 – Дзядкоў Анатоль Іванавіч (1944, Рагачоўскі раён – 2016), касманаўт-выпрабавальнік, ваенны лётчык, ганаровы радыст СССР – 80 гадоў з дня нараджэння

29 – Азбукін Мікалай Васільевіч (1894, Бабруйск, г. – 1943(?)), вучоны-географ, краязнавец, адзін з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

29 – Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы(1949, Мінск, г.), дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» – 75 гадоў з часу заснавання