Закрыть
image description
Отель "Виктория-Олимп". Минск. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Гатэль "Вікторыя-Алімп". Мінск. Фота В. Тaлочкi. БЕЛТА
Hotel "Victoria-Olymp". Minsk. Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Гостиница "Беларусь". Минск. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Гасцініца "Беларусь". Мінск. Фота В. Талочкі. БЕЛТА
Hotel "Belarus". Minsk Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Президент-отель. Минск. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Прэзідэнт-гатэль. Мінск. Фота А. Дзідзевіча. БЕЛТА
President Hotel. Minsk. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
На туристическом маршруте МТЗ. Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
На турыстычным маршруце МТЗ. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
On the tourist route MTZ. Photo by R. Nasibulin. BELTA

image description
Туркомплекс "Николаевские пруды". Круглянский район. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Туркомплекс "Мікалаеўскія сажалкі". Круглянскі раён. Фота А. Файнiцкaгa. БЕЛТА
Tourist complex "Nikolaev ponds". Kruglyansky district. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Мирский замок. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота А. Дзiдзевіча. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by A. Didevich. BELTA

Дзелавы турызм

Беларусь – новы пункт на карце дзелавой гасціннасці. Сёння, калі кожны чацвёрты вандроўнік здзяйсняе паездку ў сувязі са службовай неабходнасцю, менавіта дзелавы турызм дае магчымасць пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі, сустрэцца з інвестарамі, партнёрамі, пастаўшчыкамі і спажыўцамі тавараў або паслуг.

У краіне створаны ўсе магчымасці для правядзення розных палітычных, эканамічных і культурных форумаў. Арганізатарам найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў з’яўляецца прадпрыемства “Экспафорум”, якое спецыялізуецца на рэалізацыі выставачных праектаў і адпаведнай ім дзелавой праграмы.

Арганізацыяй спецыялізаваных міжнародных і нацыянальных выставак аграпрамысловай, станкаінструментальнай, метала- і дрэваапрацоўчай прамысловасці, прэзентацый і семінараў у беларускай сталіцы займаецца выставачнае таварыства “МінскЭкспа”.

Адным з самых прывабных месцаў для правядзення бізнес-форумаў у Мінску стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі – унікальны культурна-асветніцкі цэнтр беларускай сталіцы, сімвал і гонар рэспублікі.  

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Belarus.Travel