Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Кастрычнік


Сітэрман Лазар Якаўлевіч (1894 Мазыр, г. – 1941), вучоны ў галіне кардыялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

1 – Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1944), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – 80 гадоў з часу стварэння

1 – Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі (1974 Мінск, г.), установа адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў для грамадзянскай і дзяржаўнай (ваеннай) авіяцыі Рэспублікі Беларусь – 50 гадоў з часу стварэння

2 – Хрыпач Уладзімір Аляксандравіч (1949 Мінск, г.), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння

4 – Карповіч Міхал Францішак (1744 Камянец, г. – 1803), палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 г. – 280 гадоў з дня нараджэння

4 Ясінскі Антон Мікітавіч (1864–1933), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння

5 – Сокал Майсей (Міхаіл) Барысавіч (1904–1975), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

6 – Скарута Таццяна Мікалаеўна (1924–2007), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

7 – Рубанаў Сяргей Фёдаравіч (1914 Дубровенскі раён – 1987), вучоны-педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

9 – Казека Іван Іванавіч (1914 Лоеў, г. п. – 1991), вучоны ў галіне гісторыі і філасофіі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

10 – Варвашэвіч Мікалай Фёдаравіч (1934 Ганцавіцкі раён – 2001), рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

11 – Ліпатаў Сяргей Міхайлавіч (1899–1961), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

13 – Жыркевіч Міхаіл Іванавіч (1899 Крычаўскі раён – 1984), мовазнавец, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

14 – Бабарэка Адам Антонавіч (1899 Капыльскі раён – 1938), пісьменнік, крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» – 125 гадоў з дня нараджэння

15 – Мурашка Анцінея Рыгораўна (1924 Слуцкі раён – 2011), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 100 гадоў з дня нараджэння

15 Солапаў Міхаіл Рыгоравіч (1924–2019), баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

16 – Касценіч Ерафей Васілевіч (1854 Хоцімскі раён – 1906), вучоны ў галіне афтальмалогіі, хірург, які зрабіў сотні бясплатных афтальмалагічных аперацый жыхарам Магілёўскай, Мінскай і Смаленскай губерняў – 170 гадоў з дня нараджэння

18 – Кірыльчанка Пётр Міхайлавіч (1914–1997), альтыст, педагог, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

19 Аўсянкін Аляксандр Андрэевіч (1924–2006), спартсмен і трэнер (фехтаванне), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, чэмпіён СССР (1952, 1954), сярэбраны (1953) і бронзавы (1954, 1955, 1957) прызёр чэмпіянатаў СССР, чэмпіён Беларусі (1947–1957) – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Пляшчанка Сяргей Іванавіч (1924–2014), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

21 – Свёнтак (Свёнтэк) Казімір (1914–2011), дзеяч Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт, першы беларускі кардынал – 110 гадоў з дня нараджэння

21 Дулаў Андрэй Васільевіч (1924–2018), вучоны ў галіне юрыдычных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

21 – Садыхаў Рауф Хасровавіч (1944–2015), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння

22 – Ляшук Юрый Фёдаравіч (1949 Гродна, г. – 2004), вучоны ў галіне дакладнай механікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1981) – 75 гадоў з дня нараджэння

23 – Лепешаў Іван Якаўлевіч (1924 Дубровенскі раён – 2014), мовазнавец, педагог, аўтар шматлікіх даследаванняў па розных галінах мовазнаўства, у тым ліку дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, слоўнікаў – 100 гадоў з дня нараджэння

25 – Грачанінаў Аляксандр Ціханавіч (1864–1956), расійскі кампазітар, аўтар апрацовак беларускіх народных песень, член Беларускай песеннай камісіі – 160 гадоў з дня нараджэння

25 Дубінскі Сяргей Антонавіч(1884–1937), вучоны-археолаг, складальнік і выдавец «Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933) – 140 гадоў з дня нараджэння

25 Буслаў Казімір Паўлавіч (1914 Буда-Кашалёўскі раён – 1983), вучоны ў галіне філасофіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 110 гадоў з дня нараджэння

25 – Пецольд Цімафей Максімавіч (1934 Мінск, г. – 2021), вучоны ў галіне будаўнічых канструкцый, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

26 – Хайкін Барыс Эмануілавіч (1904 Мінск, г. – 1978), дырыжор, педагог, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (студзень і чэрвень 1946, 1951) – 120 гадоў з дня нараджэння

27 – Габрыэлян Віталій Рубэнавіч (1944–2022), спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар СССР, чэмпіён СССР па шашках-64 (1966, 1969, 1973, 1977), уладальнік Кубка СССР (1969, 1977, 1981, 1982) – 80 гадоў з дня нараджэння

28 – Ждановіч Фларыян Паўлавіч(1884 Мінск, г. – 1937), тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра – 140 гадоў з дня нараджэння

28 – Савіцкі Парфен Пятровіч (1904 Слаўгарадскі раён – 1954), гісторык, дзяржаўны дзеяч Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

29 – Мельдзюкова Акцябрына Францаўна (1924–1996), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

31 – Кокштыс Тадэвуш Антонавіч (1934 Маладзечанскі раён), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння