Закрыть
image description
image description
image description

9 сакавіка 1945. 62 дні да Перамогі

Навіны саюзнікаў. Падрыхтоўка да веснавых работ. Мерапрыемствы 23 лютага і 8 сакавіка. Кнігі пра жанчын на вайне. Газеты: “Звязда” (№ 47), “Советская Белоруссия” (№ 45, 46), “Сталинский путь” (Іванаўскі раён, № 20).

Паспяховыя ваенныя дзеянні працягваліся на Заходнім фронце. З Лондана перадалі, што войскі саюзнікаў фарсіравалі Рэйн на поўдзень ад Кёльна, за 2 дні занялі каля 50 населеных пунктаў, вядуць баі ў Боне – ужо палова горада ачышчана ад нямецкіх войскаў; амерыканская авіяцыя здзейсніла больш за 2 000 налётаў на нямецкія ваенныя аб’екты; англійскія ўлады вырашаюць пытанне пра вяртанне з Афрыкі палонных з грэчаскага вайсковага кантынгенту, вялікая частка з якіх – палонныя ўласаўцы, вывезеныя ў Афрыку падчас баёў у Грэцыі. З Парыжа перадаюць пра хваляванні ў Мюнхене, з Гетэборга – пра хваляванні сярод нямецкіх частак у Капенгагене (“Звязда”, № 47; “Советская Белоруссия”, № 46).

На 2-й старонцы газеты “Звязда” (№ 47) – фота 4-х лётчыкаў з вайсковай часткі Францыі “Нармандыя”, якія паспяхова ваююць на савецка-германскім фронце на баку Чырвонай арміі.

У газеце “Сталинский путь” Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (№ 20) паведамляецца, што ў Моладаўскім сельсавеце абсталяваны 2 кузні для падрыхтоўкі інвентара да веснавых работ і арганізавана сталярная майстэрня, у якой рамантуюць калёсы. А ў Мотальскай школе 23 лютага школьнікі сустрэліся з удзельнікам вайны і выслухалі яго аповед пра баі, напісалі лісты франтавікам, прынялі ўдзел у 6-кіламетровым кросе і ваеннай гульні.

Да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка ў бібліятэцы Дома партыйнай асветы адкрылася выстава літаратуры, на якой былі прадстаўлены кнігі пра савецкую жанчыну, пра ўдзельніц Вялікай Айчыннай вайны (“Советская Белоруссия”, № 45). Якія кнігі на ёй маглі быць? Ніжэй прапануем віртуальную выставу некалькіх выданняў таго часу (з фондаў НББ), якія цалкам маглі быць прадстаўлены на гэтым мерапрыемстве.

1.jpg










2.jpg

3.jpg

Сов жен_1944.jpg