Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Ліпень

«Вожык», часопіс сатыры і гумару (1941) – 80 гадоў з пачатку выдання.

«Раздавім фашысцкую гадзіну», сатырычнае выданне (агітплакат), орган ЦК КП(б)Б для насельніцтва і партызан Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (1941–1945) – 80 гадоў з пачатку выдання.

1 – Дыдышка Аляксандр Іванавіч (1911–1944), удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1940) – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Ключароў Аляксандр Аляксандравіч (1921–1992), вучоны-інфекцыяніст, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Румак Мікалай Уладзіміравіч (1941, Пінскі раён – 1995), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Крыловіч Валянціна Міхайлаўна (1951, Буда-Кашалёўскі раён), спявачка (сапрана), народная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч (1951, Быхаўскі раён), дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Вінічэнка Пётр Дзмітрыевіч (1911–1943), удзельнік вызвалення Прапойскага і Быхаўскага раёнаў у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

4 – Валасевіч Аляксандра Уладзіміраўна (1941), вучоны-фізік, педагог, выдатнiк адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Вараксін Уладзімір Мікалаевіч (1901–1980), архітэктар, педагог, заслужаны будаўнік Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

5 – Пікуль Міхаіл Іванавіч (1946, г. Жлобін), вучоны ў галіне фізікі і мікраэлектронікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982, 1996), вынаходнік СССР, выдатнік народнай асветы Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Лоеўская бітва 1651, бітва паміж войскам ВКЛ і казацкім войскам у час вызваленчай антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. (1651) – 370 гадоў.

6 – Лучына Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 1851, г. Мінск – 1897), паэт, пачынальнiк фiласофскай лiрыкi ў беларускай лiтаратуры, перакладчык – 170 гадоў з дня нараджэння.

7 – Чачот Ян Тадэвушавіч (1796, Карэліцкі раён – 1847), беларускі і польскі паэт, драматург, фалькларыст, этнограф – 225 гадоў з дня нараджэння.

7 – Снітко Іван Даміянавіч (1896, Драгічынскі раён – 1981), ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 125 гадоў з дня нараджэння.

7 – Перасекіна (па мужу Бажутава) Таісія Васільеўна (1941), спартсменка (самалётны спорт), заслужаны майстар спорту СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Радзівіл Магдалена Іванаўна (1861–1945), дзеяч беларускага культурнага руху, асветніца, мецэнатка – 160 гадоў з дня нараджэння.

8 – Язерская Элеанора Аркадзьеўна (1946, г. Мінск – 2014), музычны дзеяч, актрыса, тэле- і радыёвядучая – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Юрчанкоў Пётр Пятровіч (1951, г. Брэст – 2013), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Дземідовіч Павел Пятровіч (1871, Стаўбцоўскі раён – 1931), этнограф, фалькларыст, краязнавец і педагог – 150 гадоў з дня нараджэння.

10 – Валошын Павел Пятровіч (1891, Гродзенская губерня – 1937), удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, грамадскі дзеяч, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Цяслюк Уладзімір Уладзіміравіч (1941), рэжысёр, аператар і сцэнарыст дакументальнага кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, выдатнік кінематаграфіі СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

11 – Чабор Янка (сапр. Патаповіч Іван Сцяпанавіч; 1911, Ляхавіцкі раён – 1943), пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння.

11 – Ціхаміраў Уладзімір Андрэевіч (1921–1976), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Глушанко Васіль Сямёнавіч (1946, г. п. Лоеў), вучоны ў галіне аховы здароўя, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі і СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

11 – Някляеў Уладзімір Пракопавіч (1946, г. Смаргонь), паэт, празаік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.

12 – Кубараў Вячаслаў Георгіевіч (1931–1995), мастак кіно, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны мастак Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Аршанскі авіярамонтны завод, ААТ, вядучае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь па рамонту верталётаў (г. п. Балбасава; 1941) – 80 гадоў з часу стварэння.

12 – Слука Алег Георгіевіч (1941, Асіповіцкі раён), вучоны-гісторык, дзяржаўны дзеяч, заслужаны журналіст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), выдатнік адукацыі, выдатнік друку – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Шолк Уладзімір Ісакавіч (1941), дызайнер, мастак кнігі, лаўрэат Прэміі імя І. Фёдарава ХХХІ Усесаюзнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (1990) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Андросік Андрэй Фёдаравіч (1941–2003), рэжысёр тэатра, спектаклі якога былі адзначаны тэатральнымі прэміямі імя Л. Мазалеўскай (1999) і імя Е. Міровіча (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Кавалерава Вера Ільінічна (1951, г. Мінск), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2011) – 70 гадоў з дня нараджэння.

13 – Махнач Анатоль Аляксандравіч (1951), вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), НАН Беларусі (1993) – 70 гадоў з дня нараджэння.

13 – Мельнікаў Алег Уладзіміравіч (1961, г. Мінск), артыст оперы (бас), заслужаны артыст Беларусі, педагог – 60 гадоў з дня нараджэння.

13 – Савіцкая (дзявочае Крысевіч) Галіна Уладзіміраўна (1961, г. Мінск), спартсменка і трэнер (баскетбол), заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул) – 60 гадоў з дня нараджэння.

14 – Пруднікаў Павел Іванавіч (1911, Клімавіцкі раён – 2000), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995) – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Арцёмаў Пётр Сяргеевіч (1941), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (шкло), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Феранчук Ілья Давыдавіч (1946, г. Мінск), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі НАН Беларусі (1995) – 75 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цырэльчук Мікалай Андрэевіч (1946, Іванаўскі раён – 2011), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

16 – Пракапчук Андрэй Якаўлевіч (1896, Слонімскі раён – 1970), вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

16 – Суконка Алег Рыгоравіч (1951, Гарадоцкі раён), вучоны ў галіне анкалогіі і ўралогіі, заслужаны ўрач Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ААТ (1861) – 160 гадоў з часу заснавання.

18 – Каляда Андрэй Аляксеевіч (1946, Столінскі раён), вучоны ў галіне камп’ютарнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991) – 75 гадоў з дня нараджэння.

19 – Лур’е Анатоль Ісакавіч (1901, г. Магілёў – 1980), расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання, член-карэспандэнт АН СССР – 120 гадоў з дня нараджэння.

20 – Пікарда Гай дэ (1931–2007), англа-французскі даследчык беларускай культуры – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Марціноўскі Антон (Антоній; 1781, г. п. Радашковічы – 1855), рэдактар-выдавец, публіцыст, заснавальнік Віленскай друкарні (1817) – 240 гадоў з дня нараджэння.

21 – Васілеўскі Ігар Веньямінавіч (1941), вучоны ў галіне педыятрыі, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Валынчык Антон Міхайлавіч (1896, Слонімскі раён – 1985), хормайстар, кампазітар, музычны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

23 – Іванюк Уладзімір Рыгоравіч (1941, Кобрынскі раён – 2009), вучоны ў галіне аховы раслін, педагог, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Забелаў Пётр Пятровіч (1961, г. Магілёў), музыкант, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

23 – Татарнікаў Павел Юр’евіч (1971, г. Брэст), кніжны графік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010) – 50 гадоў з дня нараджэння.

24 – Астрэйка Анатоль(сапр. Акім Пятровіч; 1911, Капыльскі раён – 1978), паэт, перакладчык – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Несянчук Анатоль Пятровіч (1931, Калінкавіцкі раён – 2014), вучоны ў галіне цеплатэхналогій, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Смірноў Дзмітрый Іванавіч (1901–1975), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

26 – Калыхан Леанід Іванавіч (1931, Мазырскі раён – 2003), вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Груданаў Уладзімір Якаўлевіч (1941, Бабруйскі раён), вучоны ў галіне харчовага машынабудавання, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Масяйкоў Аляксандр Анатольевіч (1971, г. Магілёў), спартсмен (веславанне на каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона) – 50 гадоў з дня нараджэння.

27 – Горыд Язэп Міхайлавіч (1896–1939), графік, жывапісец – 125 гадоў з дня нараджэння.

27 – Крамарэўскі Леў Міхайлавіч (1896–1976), беларускі і расійскі балетмайстар, педагог – 125 гадоў з дня нараджэння.

27 – Мацкевіч Юзэфа Фларыянаўна (1911, Чашніцкі раён – 2003), мовазнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Дасаева (дзявочае Жук) Таццяна Мікалаеўна (1951, Слуцкі раён), літаратуразнавец і крытык – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Юўчанка Надзея Аляксандраўна (1946–2018), музыказнавец, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Курловіч Аляксандр Мікалаевіч (1961, г. Гродна – 2018), спартсмен (цяжкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, чэмпіён ХХIV і ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул; 1992, Барселона) – 60 гадоў з дня нараджэння.

29 – Гарадніцкі Яўген Андрэевіч (1951, Валожынскі раён), літаратуразнавец, крытык, паэт – 70 гадоў з дня нараджэння.

30 – Круціліна Ніна Іванаўна (1941), вучоны ў галіне анкалогіі і прамянёвай тэрапіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), выдатнік аховы здароўя – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Шышоў Генадзь Прохаравіч (1951), спартсмен (веславанне на байдаркіх і каноэ), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.