Інфармацыйныя тэхналогіі
У Беларусі хутка і паспяхова развіваецца сектар інфармацыйных тэхналогій (ІТ). На дадзены момант Беларусь практычна дагнала лідэра (Венгрыю) у пастаўцы праграмнага забеспячэння сярод краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама з′яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння ў свеце. Перш за ўсё заказы паступаюць з ЗША, краін Еўрасаюза і Расіі.
Беларусь бярэ ўдзел у праграмах развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) такіх міжнародных арганізацый, як ААН, Міжнародны саюз электрасувязі, Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі краін СНД, што забяспечвае сур′ёзную кансультацыйна-тэхнічную падтрымку пры распрацоўцы стратэгіі развіцця ІТ.
У краіне створана разгорнутая нарматыўная прававая база, прыняты правапрымяняльныя і арганізацыйныя меры па рэалізацыі рашэнняў Сусветнага саміту па інфармацыйным грамадстве, уключаючы развіццё ІКТ.
З мэтай стварэння спрыяльных умоў для павышэння канкурэнтаздольнасці галін беларускай эканомікі, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, удасканалення ўмоў для распрацоўкі сучасных тэхналогій і павелічэння іх экспарту, прыцягнення ў гэтую сферу айчынных і замежных інвестыцый у Беларусі быў створаны Парк высокіх тэхналогій (ПВТ).
Беларускія спецыялісты ўдзельнічаюць у ІT-праектах любой складанасці, пачынаючы з сістэмнага аналізу, кансалтынгу, падбору апаратных сродкаў і заканчваючы канструяваннем і распрацоўкай складаных сістэм.
Спажыўцамі беларускага праграмнага забеспячэння, створанага рэзідэнтамі ПВТ, з′яўляюцца вядомыя сусветныя карпарацыі, такія як Microsoft, HP, Coca-Cola, Colgate-Palmolive, Google, Toyota, Citibank, MTV, Expedia, Reuters, Samsung, HTC, Mitsubishi, British Petroleum, British Telecom, Лонданская фондавая біржа, Сусветны банк і іншыя. Па дадзеных аднаго з найбуйнейшых ІТ-выданняў "Global Services", якое публікуе штогадовы спіс вядучых правайдараў паслуг ІТ-аўтсорсінгу і аўтсорсінгу бізнес-працэсаў, у 2011 г. шэсць кампаній – рэзідэнтаў ПВТ увайшлі ў сотню лепшых сусветных пастаўшчыкоў ІТ-паслуг. Пяты год запар кампаніі – рэзідэнты ПВТ уваходзяць у спіс найбуйнейшых распрацоўшчыкаў і пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння "Software 500", які публікуецца ўплывовым выданнем сусветнай ІТ-індустрыі "Software Magazine". Нашы кампаніі паспяхова канкурыруюць на высокатэхналагічных рынках Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы.
Перадумовамі дынамічнага развіцця ІТ у Рэспубліцы Беларусь з′яўляюцца:
- выгаднае геаграфічнае месцазнаходжанне;
- прадстаўніцтва ў рэспубліцы найбуйнейшых кампаній у ІТ-галіне (IBA BELARUS, Epam і інш.);
- актыўная дзяржаўная падтрымка сектара ІТ-паслуг;
- арыентацыя ўнутранага беларускага рынку на засваенне перадавых інфармацыйных тэхналогій.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
АГАТ-сістэмы кіраванняБелтэлекам
Індустрыяльны парк "Great Stone"
Навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Іnfopark"
Парк высокіх тэхналогій
УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча"