Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Студзень

Скірмунт Аляксандр Ізідар (1799 Іванаўскі раён – 1870), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, прамысловец, вынаходнік, першы беларус, які атрымаў афіцыйны патэнт на вына­ходку – 225 гадоў з дня нараджэння

1 Багаткевіч Мечыслаў (1904 Пастаўскі раён – 1942), рэлігійны дзеяч, блажэнны Рымска-каталіцкай царквы – 120 гадоў з дня нараджэння

1 Уласаў Юрый Іванавіч (1924–1976), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

1 Кавальчук Васіль Васільевіч (1944), артыст оперы (бас), народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

1 Пакумейка Вячаслаў Іванавіч (1949 Ганцавіцкі раён – 2008), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

1 – Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей (1974 Пухавіцкі раён), дзяржаўная ўстанова – 50 гадоў з часу адкрыцця (заснаваны ў 1968 г.)

3 – Раманюк Міхась (Міхаіл Фёдаравіч) (1944 Брагінскі раён – 1997), мастацтвазнавец, этнограф, даследчык народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

5 – Сямашка Іосіф (1799–1868), царкоўны дзеяч, мітрапаліт Літоўскі і Віленскі, адна з самых значных фігур у канфесійнай гісторыі Беларусі, ініцыятар і актыўны ўдзельнік По­лацкага царкоўнага сабора 1839 г., які прыняў рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай – 225 гадоў з дня нараджэння

 6 – Гольдфельд Віктар Маркавіч (1894–1982), скрыпач, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

 6 – Мусін Ілья Аляксандравіч (1904–1999), дырыжор, педагог, народны артыст Расіі, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана – 120 гадоў з дня нараджэння

7 – Царфін Файбіш-Шрага (1899 Смілавічы, г. п. – 1975), мастак, ілюстратар, дызайнер, паэт, прадстаўнік Парыжскай школы мастакоў – 125 гадоў з дня нараджэння

7 – Бур’ян Барыс Іванавіч (1924–2009), тэатральны крытык, празаік, драматург, сцэна­рыст – 100 гадоў з дня нараджэння

7 – Шыловіч Георгій Уладзіміравіч (1924 Мінск, г. – 2011), пісьменнік, перакладчык, аўтар аповесцей, апавяданняў, казак для дзяцей – 100 гадоў з дня нараджэння

8 – Кольбэ Максімілян Марыя (свецкае імя Раймунд) (1894–1941), рэлігійны дзеяч, які пэўны час служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў, святы Рымска-каталіцкай царквы – 130 гадоў з дня нараджэння

8 – Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч (1924 цяпер у межах г. Гомель – 1983), пісьменнік, аўтар раманаў, дакументальных аповесцей, нарысаў – 100 гадоў з дня нараджэння

8 – Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) (1924 Полацк, г. – 2015), пісьменнік, лаў­рэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Кола­са (2002), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 100 гадоў з дня нараджэння

8 – Сянько Ягор Ягоравіч (1934 Чашніцкі раён – 2012), вучоны-фізік, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі, выдатнік асветы СССР – 90 гадоў з дня нараджэння

9 – Лінёва (дзявочае Папрыц) Яўгенія Эдуардаўна (1854 Брэст, г. – 1919), фалькларыстка, спявачка, харавы дырыжор – 170 гадоў з дня нараджэння

10 – Каменская Ніна Васільеўна (1914 Асіповічы, г. – 1986), вучоны-гісторык, член-ка­рэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

10 – Канавалава Таіса Фёдараўна (1924–2011), актрыса, заслужа­ная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

10 – Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1974 Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 50 гадоў з часу стварэння

11 – Уладзімір (свецкае імя Хіраска Уладзімір Рыгоравіч) (1874–1933), рэлігійны дзеяч, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 150 гадоў з дня нара­джэння

13 – Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч (1874–1967), вучоны ў галіне будаўнічай меха­нікі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння

14 – Нямчынаў Васіль Сяргеевіч (1894–1964), вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965) – 130 гадоў з дня нараджэння

14 – Белы Віктар Аркадзевіч (Аронавіч) (1904–1983), кампазітар, педагог, музычны публіцыст, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 120 гадоў з дня нараджэння

14 – Севярдэнка Васіль Пятровіч (1904–1978), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1984, пасмяротна) – 120 гадоў з дня нараджэння

15 – Скальскі Сцяпан Уладзіміравіч (1899 Мінск, г. – 1972), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

17 – Якімовіч Алесь (Аляксандр Іванавіч) (1904 Уздзенскі раён – 1979), пісьменнік, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Бела­русі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 120 гадоў з дня нараджэння

18 – Казлоў Вілорый Аляксеевіч (1934 Мінск ці Плешчаніцы, г. п. – 2003), мастак тэлебачання, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

20 – Скварцоў Сяргей Канстанцінавіч (1904–1983), кінадзеяч, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

21 – Бачыла Фёдар Апанасавіч (1924 Мінскі раён – 1992), журналіст, заслужаны работ­нік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

21 – Стаховіч Алег Аляксандравіч (1934 Мінскі раён), архітэктар, сярод работ якога (у аўтарскім калектыве) Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння

24 – Шутовіч Янка (Іван Іосіфавіч) (1904 Смаргонскі раён – 1973), публіцыст, выдавец, літаратуразнавец, грамадскі і культурны дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння

24 – Чашчын Вадзім Леанідавіч (1949–2003), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, лаў­рэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння

25 – Мартынаў Віктар Уладзіміравіч (1924–2013), мовазнавец, даследчык у галіне сла­вістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральнік Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

27 – Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч (1904 Клімавіцкі раён – 1977), архітэктар, сярод прац якога – праект забудовы праспекта Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчы Мінска – 120 гадоў з дня нараджэння

28 – Чамадураў Яўген Рыгоравіч (1914–2006), мастак тэатра, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана, Літвы і Расіі, акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння

28 – Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч (1944 Чашніцкі раён – 2020), заслужаны архітэктар Беларусі, асноўныя работы якога – археалагічны музей «Бярэсце» (Брэст), будынкі Нацыя­нальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (Мінск), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008) – 80 гадоў з дня нараджэння

29 – Абрамовіч Франц Вікенцьевіч (1864 Рэчыцкі павет – 1933), хірург, вучоны, аўтар прац па клінічнай хірургіі, арганізацыі хірургічнай дапамогі, заснавальнік хірургіі на Палес­сі – 160 гадоў з дня нараджэння

29 – Луцкевіч Антон Іванавіч (1884–1942), палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, літа­ратурны крытык, публіцыст – 140 гадоў з дня нараджэння

29 – Баршч Міхаіл Восіпавіч (1904–1976), архітэктар, які прымаў удзел у аднаўленні Мінска ў 1949–1956 гг., педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 120 гадоў з дня нараджэння

29 – Бацвіннік Любоў Якаўлеўна (1914 Мінск, г. – 1980), дыктар беларускага радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

29 – Баханькоў Арцём Яфімавіч (1924 Полацкі раён – 2001), мовазнавец, аўтар фунда­ментальных навуковых прац, укладальнік і навуковы рэдактар слоўнікаў-даведнікаў па беларускай мове – 100 гадоў з дня нараджэння

31 – Хелемскі Якаў Айзікавіч (Аляксандравіч) (1914–2003), паэт, празаік, перакладчык твораў беларускіх пісьменнікаў, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 110 гадоў з дня нараджэння