Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

2020

У 2020 годзе спаўняецца:

Рагнеда Рагвалодаўна (Гарыслава, духоўнае імя Анастасія; 960?, г. Полацк – 1000), полацкая князёўна, асветніца – 1060 гадоў з дня нараджэння.

Тураў, горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці (980) – 1040 гадоў з часу першага ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў».

Звеніслава Барысаўна (у манастве Еўпраксія; пасля 1110, г. Полацк – 1202), кня­зёўна, асветніца, першая на Беларусі жанчына-пісьменніца, стрыечная сястра і паплечніца Ефрасінні Полацкай – 910 гадоў з дня нараджэння.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 ці 1113, г. Тураў – каля 1182 ці пасля 1190), беларускі і ўсходнеславянскі царкоўны дзеяч, пісьменнік-прапаведнік, святы Беларускай Праваслаў­най Царквы – 890 гадоў з дня нараджэння.

Лаўрэнцій Тураўскі (1130-я гг., г. Тураў – 1194), манах, пустэльнік, тураўскі епіскап, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 890 гадоў з дня нараджэння.

Сімяон Полацкі (1220, г. Полацк – 1289), царкоўны дзеяч, епіскап полацкі і цвярскі, святы Беларускай і Рускай Праваслаўных Цэркваў – 800 гадоў з дня нараджэння.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ), феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе (1240-я гг. – 1795) – 780 гадоў з часу ўтварэння.

Кіпрыян (каля 1330–1406), царкоўны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай Русі, пісьменнік, перакладчык, святы Рускай Праваслаўнай Царквы – 690 га­доў з дня нараджэння.

Вітаўт (у хрышчэнні Аляксандр; 1350–1430), князь гродзенскі, трокскі, вялікі князь ВКЛ, адзін з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ – 670 гадоў з дня нараджэння.

Быхаў, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1370) – 650 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Свідрыгайла (каля 1370–1452), вялікі князь ВКЛ – 650 гадоў з дня нараджэння.

Астрожскі Канстанцін Іванавіч (1460? – 1530), военачальнік, дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 560 гадоў з дня нараджэння.

Вілейка, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1460) – 560 гадоў з часу першага ўпа­мінання ў пісьмовых крыніцах.

Гусоўскі Мікола (1470-я – 1533?), беларускі і польскі паэт-гуманіст, мысліцель і асветнік эпохі Адраджэння – 550 гадоў з дня нараджэння.

Жыровіцкі абраз Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі (1470) – 550 гадоў з часу з’яўлення.

Вісліцкі Ян (1480 ці каля 1485 – 1520-я гг.), паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы – 540 гадоў з дня нараджэння.

Радзівіл Юрый (мянушкі Віктар, Пераможца, Літоўскі Геркулес; каля 1480–1541), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 540 гадоў з дня нараджэння.

Сапега Павел Іванавіч (каля 1490–1579), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 530 гадоў з дня нараджэння.

Скарына Францыск (Францішак; каля 1490, г. Полацк – 1551?), першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, мастак-графік, медык, батанік і астраном – 530 гадоў з дня нараджэння.

Вед (Від) Антоній (1500–1558), нямецкі картограф, мастак і гравёр, аўтар карты ўсходняй часткі Беларусі і Маскоўскага вялікага княства, якая дала пачатак беларуска-літоўскай картаграфіі XVІ ст. – 520 гадоў з дня нараджэння.

Фёдараў Іван (сапр. Масквіцін Іван Фёдаравіч; каля 1510–1583), асветнік, адзін са стваральнікаў Заблудаўскай друкарні, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне – 510 гадоў з дня нараджэння.

Валовіч Астафій (Яўстафій) Багданавіч (каля 1520, Гродзеншчына – 1587 ці 1590), дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, гуманіст, правазнавец, мецэнат-асветнік – 500 гадоў з дня нараджэння.

Віленская друкарня, першая ў Вялікім Княстве Літоўскім, заснаваная Францыскам Скарынам (пачатак 1520-х – 1525) – 500 гадоў з часу заснавання.

Шклоў, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1520) – 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументах.

Кавячынскі Мацей (1520-я – 1572), кнігавыдавец, адзін з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч – 500 гадоў з дня нараджэння.

Будны Сымон (каля 1530, Беластоцкае ваяводства – 1593), дзеяч беларускай культуры, мыс­ліцель-гуманіст, філосаф, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філолаг, паэт – 490 гадоў з дня нараджэння.

Волан (Волян) Андрэй (пасля 1530–1610), палітычны дзеяч, філосаф, правазнавец, ідэолаг рэфармацыйнага руху ў Беларусі і Літве – 490 гадоў з дня нараджэння.

Дарагастайскі Мікалай Мікалаевіч (каля 1530–1597), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, адзін з рэдактараў Статута ВКЛ 1566 г., удзельнік падрыхтоўкі Люблінскай уніі 1569 г. і абароны Полацка ў Інфлянцкую вайну 1558–1582 гг. – 490 гадоў з дня нараджэння.

Каханоўскі Ян (1530–1584), польскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю – 490 гадоў з дня нараджэння.

Кміта-Чарнабыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530–1587), ваенны і палітычны дзеяч ВКЛ, аўтар эпісталярных твораў, якія з’яўляюцца помнікам старажытна-беларускай літара­туры – 490 гадоў з дня нараджэння.

Ланчыцкі Даніэль (Даніэль з Ланчыцы; каля 1530 – каля 1600), друкар (Нясвіж, Заслаўе, Вільня), які выдаў «Новы Запавет» (1564, 1570), «Катэхізіс» С. Буднага (1564) і інш. значныя выданні – 490 гадоў з дня нараджэння.

Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (1530-я ці пач. 1540-х г., Чашніцкі р-н) – 1599 ці 1600), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, прадаўжальнік гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны – 490 гадоў з дня нараджэння.

Нікіфар Парасхес-Кантакузен (1540-я гг. – 1599), архідыякан, старшыня Брэсцкага царкоўнага сабору 1596 г., святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 480 гадоў з дня нараджэння.

Брэсцкая друкарня, першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі (г. Брэст; 1550-я – 1570) – 470 гадоў з пачатку дзейнасці.

Зізаній (Тустаноўскі) Лаўрэнцій Іванавіч (сапр., верагодна, Куколь; 1550–1560-я гг. – каля 1634), беларускі і ўкраінскі педагог, паэт, мовазнавец, перакладчык, царкоўны дзеяч – 470 гадоў з дня нараджэння.

Рымша Андрэй (каля 1550, Баранавіцкі р-н – пасля 1599), паэт, заснавальнік панегірыч­най паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры – 470 гадоў з дня нараджэння.

Кіраўск, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1560) – 460 гадоў з часу першых звестак.

Рысінскі Саламон Фёдаравіч (каля 1560, Полацкае ваяводства – 1625), польскі і беларусі паэт-лацініст, філосаф, фалькларыст, этнограф, педагог – 460 гадоў з дня нараджэння.

Светлагорск, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1560) – 460 гадоў з часу першага ўпамінання.

Чавусы, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1560) – 460 гадоў з часу першага ўпамінання.

Віленскі ўніверсітэт, найстарэйшая навучальная ўстанова Беларусі і Літвы (цяпер Вільнюскі ўніверсітэт; 1570) – 450 гадоў з часу заснавання.

Зізаній (Тустаноўскі) Стафан (Сільвестр) Іванавіч (сапр., верагодна, Куколь; каля 1570–1600), беларускі і ўкраінскі педагог, пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч – 450 гадоў з дня нараджэння.

Карповіч Лявонцій (свецк. Лонгін (Логвін); каля 1580, г. Пінск – 1620), рэлігійны дзеяч, пісьменнік-палеміст, адзін з пачынальнікаў айчыннага сістэматычнага багаслоўя, першы архімандрыт Віленскага брацкага Свята-Духава манастыра, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 440 гадоў з дня нараджэння.

Кунцэвіч Іасафат (свецк. Іван; 1580–1623), уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, святы Рымска-Каталіцкага Касцёла – 440 гадоў з дня нараджэння.

Баплан Гіём Левасэр дэ (каля 1600 – 1673 ці пасля 1675), французскі інжынер-фартыфікатар, картограф, які склаў карту «Вялікае Княства Літоўскае і Белая Русь», дзе ўпершыню назва «Беларусь» вынесена ў загаловак – 420 гадоў з дня нараджэння.

Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст – 420 гадоў з дня нараджэння.

Куцеінская друкарня, цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання пры Аршан­скім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры (г. Орша; 1630–1654) – 390 гадоў з пачатку існавання.

Вашчанка Максім Ярмалініч (1650-я гг., г. Магілёў – 1708), друкар (Слуцк, Магі­лёў) і гравёр па медзі, адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры – 370 гадоў з дня нараджэння.

Казырэўскі Іван Пятровіч (1680–1734), землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў і паўднёвай часткі Камчаткі, які паходзіў з беларускай шляхты – 340 гадоў з дня нараджэння.

Вашчыла Васіль Мацвеевіч (1690, Клімавіцкі р-н – 1744), кіраўнік сялянскага руху і антыфеадальнага Крычаўскага паўстання 1743–1744 гг. – 330 гадоў з дня нараджэння.

Супрасльская друкарня, якая існавала пры Супрасльскім Дабравешчанскім мана­стыры і выпусціла больш за 420 выданняў, сярод якіх буквары славянскай мовы, першы славяна-польскі друкаваны «Лексікон» (1772), першы кірылічны помнік нотадрукавання (1697) і інш. (Беластоцкае ваяводства; пач. 1690-х – 1803) – 330 гадоў з пачатку існавання.

Гескі Ксаверы Дамінік (1700? – 1764), жывапісец, гравёр – 320 гадоў з дня нара­джэння.

Глаўбіц Іаган (Ян) Крыштоф (1700? – 1767), беларускі і літоўскі архітэктар, ства­ральнік шматлікіх каталіцкіх храмаў на Беларусі – 320 гадоў з дня нараджэння.

Агінскі Міхал Казімір (1730–1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат – 290 гадоў з дня нараджэння.

Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, прыдворны тэатр, які дасягнуў прафесійнага ўзроўню і стаў значнай старонкай у гісторыі тэатральнага мастацтва Беларусі (1740–1791 ці 1809) – 280 гадоў з пачатку існавання.

Главацкі Антоні (каля 1750 – 1811), тэатральны мастак і партрэтыст, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы – 270 гадоў з дня нараджэння.

Нясвіжская друкарня, заснаваная Радзівіламі, першая на тэрыторыі Беларусі дру­карня, якая карысталася кірыліцай і выдала «Катэхізіс» С. Буднага – першую кнігу на бела­рускай мове (1750-я – 1790-я гг.) – 270 гадоў з пачатку існавання.

Анацэвіч Ігнат Сымонавіч (1780, Бераставіцкі р-н – 1845), гісторык, археограф, архі­віст, даследчык гісторыі ВКЛ – 240 гадоў з дня нараджэння.

Дабравольскі Іван Вікенцьевіч (1780–1790-я гг., Магілёўшчына – 1851), музыкант, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і музычны дзеяч – 240 гадоў з дня нараджэння.

Дамель Ян (1780–1840), жывапісец, рысавальшчык, які пакінуў значны след у мастацтве Беларусі і Літвы – 240 гадоў з дня нараджэння.

Баршчэўскі Ян (1790 ці 1794, 1796 ці 1799, Расонскі р-н – 1851), пісьменнік, фалькла­рыст, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры – 230 гадоў з дня нараджэння.

Кулакоўскі Ігнат Рыгоравіч (1800, Пружан. р-н – 1870), грамадскі і культурна-асветніцкі дзеяч, педагог – 220 гадоў з дня нараджэння.

Барычэўскі (Барычэўскі-Тарнава) Іван Пятровіч (1810, Мін. губ. – 1887), гісто­рык, археограф, фалькларыст, этнограф, які ўдзельнічаў у зборы матэрыялаў і падрых­тоўцы выданняў Археаграфічнай камісіі – 210 гадоў з дня нараджэння.

Бяляеў Іван Дзмітрыевіч (1810–1873), першы расійскі гісторык, які даў этнаграфіч­нае апісанне беларусаў і назваў іх крывічамі, славянафіл – 210 гадоў з дня нараджэння.

Кукевіч Канстанцін Фадзеевіч (1810, г. Вільня – 1842), жывапісец, графік, аўтар жанравых кампазіцый, якія сталі каштоўнымі гістарычнымі выяўленчымі крыніцамі – 210 гадоў з дня нараджэння.

Гродзенская губернская друкарня (1820–1915) – 200 гадоў з пачатку існавання пры Гродзенскім губернскім праўленні.

Завіша Ян Казімір (Іван Фадзеевіч; 1820 ці 1852, Уздзенскі р-н – 1887), археолаг, па­чынальнік даследавання каменнага веку на тэрыторыі Беларусі – 200 гадоў з дня на­раджэння.

Аскерка Аляксандр Уладзіслававіч (1830, Хойніцкі р-н – 1911), грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1863–1864 гг. – 190 гадоў з дня нараджэння.

Берман Іван Андрэевіч (1830-я гг. – 1893), этнограф, краязнавец, фалькларыст, член Рускага геаграфічнага таварыства – 190 гадоў з дня нараджэння.

Вярыга Эдмунд Іванавіч (каля 1840–1902), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі, Польшчы і Літве – 180 гадоў з дня нараджэння.

Мінейка Зыгмунт (Мінейка-Газдава Сігізмунд Станіслававіч; 1840, Ашмянскі р-н – 1925), беларускі, польскі і грэчаскі грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Ашмянскім павеце, гісторык, археолаг, публіцыст, інжынер-будаўнік, першы прадстаўнік Беларусі на І Алімпійскіх гульнях (1896), ганаровы грамадзянін Грэцыі – 180 гадоў з дня нараджэння.

Тэатр Дуніна-Марцінкевіча, першы беларускі нацыянальны тэатр сучаснага тыпу, які пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю (1840–1850-я гг.) – 180 гадоў з часу стварэння.

Камбураў Пётр Георгіевіч (1860 – пасля 1917), архітэктар, па праектах якога пабудаваны шэраг аб’ектаў у Магілёве і Магілёўскай губерні – 160 гадоў з дня нараджэння.

«Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынга “Беларускія шпалеры”» (1870) – 150 гадоў з пачатку будаўніцтва.

«Чырвоны харчавік», у складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам», старэйшае прадпрыемства кандытарскай галіны прамысловасці Беларусі (г. Бабруйск, 1870) – 150 гадоў з часу стварэння.

Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», адно з буйнейшых дрэваапрацоўчых прад­прыемстваў Беларусі (1880) – 140 гадоў з часу стварэння.

Іаан (свецк. Вячорка Іван Марцінавіч; 1890, Глускі р-н – 1933), рэлігійны дзеяч, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 130 гадоў з дня нараджэння.

Ляжневіч Алесь (Аляксандр Францавіч; 1890, Смаргонскі р-н – 1937), дзеяч тэатраль­нага мастацтва, тэатразнавец, драматург, дзеяч культуры – 130 гадоў з дня нараджэння.

Мятла Пётр Васільевіч (1890, Мёрскі р-н – 1936), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст, педагог – 130 гадоў з дня нараджэння.

Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, адміністрацыйна-тэры­тарыяльная адзінка праваслаўнай царквы на Беларусі (1900) – 120 гадоў з часу ўтварэння (адноўлена ў 1992 г.).

Крошнер Міхаіл Яўхімавіч (Яфімавіч; 1900–1942), кампазітар, аўтар першага на­цыянальнага балета «Салавей», заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

Станказавод «Чырвоны барацьбіт» (г. Орша; 1900) – 120 гадоў з часу заснавання.

Мінскі касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл; 1910) – 110 гадоў з часу пабудовы.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (1920) – 100 гадоў з часу заснавання.

«Беларусь. Belarus», грамадска-палітычны часопіс (г. Мінск; 1930) – 90 гадоў з пачатку выдання.

Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная навуковая ўстанова (г. Мінск; 1930) – 90 гадоў з часу стварэння.

«Славянка», адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Бела­русі (г. Бабруйск; 1930) – 90 гадоў з часу стварэння.

«Элема», у складзе канцэрна «Беллегпрам», лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Мінск; 1930) – 90 гадоў з часу стварэння.

Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна (1940) – 80 гадоў з часу заснавання.

Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, адно з буйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы збожжа і вытворчасці мукі ў Рэспубліцы Беларусь (1950) – 70 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

«Дываны Брэста»,  буйнейшы вытворца тканых дываноў у Беларусі (1960) – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.

Навагрудскі завод газавай апаратуры (1960) – 60 гадоў з часу заснавання.

Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў (1960) – 60 гадоў з часу заснавання.

«Архитектура и строительство», спецыялізаваны навукова-папулярны часопіс (г. Мінск; 1970) – 50 гадоў з пачатку выдання.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, заслужаны калектыў Рэспублі­кі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) (г. Мінск; 1970) – 50 гадоў з часу стварэння (першы тэатральны сезон адкрыты 17.01.1971 г.).

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск; 1970) – 50 гадоў з часу стварэння.

«Неруш», фальклорна-этнаграфічны ансамбль БДУ, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (1998) (г. Мінск; 1980) – 40 гадоў з часу стварэння.