Закрыть
image description
Еврейский поэт, член-корреспондент НАН Беларуси Изи Харик.
Яўрэйскі паэт, член-карэспандэнт НАН Беларусі Ізі Харык.
Jewish poet, corresponding member of the National Academy of Sciences of Belarus Izi Kharik.
image description
Лелявский А.А., главный режиссер Белорусского государственного театра кукол в 1956-1986 гг.
Ляляўскі А.А., галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у 1956-1986 гг..
Lelyavsky A.A., chief director of the Belarusian State Puppet Theater in 1956-1986 гг..

Сакавік

1 – Пашакоўскі Ян Антоні (1648–1757), выдавец, педагог, гісторык, тэолаг Вялікага Княства Літоўскага – 375 гадоў з дня нараджэння.

2 – Бжастоўскі Станіслаў (1733, Докшыцкі раён – 1769), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага – 290 гадоў з дня нараджэння.

2 – Курапаценка Фёдар Кузьміч (1903, Магілёўскі раён – 1993), вучоны ў га­ліне землеўпарадкавання, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 120 га­доў з дня нараджэння.

2 – Уладамірскі Барыс Уладзіміравіч(1923, г. Бабруйск – 1991), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Валчэцкі Леанід Барысавіч (1933, Баранавіцкі раён – 2010), інжынер-канструктар, гідратэхнік, заслужаны будаўнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Коваль Алег Сцяпанавіч (1943–2007), балетмайстар, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Сангушка Геранім Януш (1743–1812), дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага  – 280 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шахрай Уладзімір Мацвеевіч (1898–1979), оперны рэжысёр і спявак, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Кыргызстана – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Калашнікаў Уладзімір Аляксандравіч (1923, г. Мінск – 1994), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Ляляўскі Анатоль Аляксандравіч (1923–1995), рэжысёр тэатра лялек, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

8 – Сеўрук Ніна Аляксандраўна (1933, Слуцкі раён – 2009), журналіст, лаў­рэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Андраюк Серафім Антонавіч (1933–2022), крытык, літаратуразнавец, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Кляшторны Тодар Тодаравіч (1903, Лепельскі раён – 1937), паэт, перакладчык – 120 гадоў з дня нараджэння.

13 – Дарэці Ігнацій (1703–1768), мастак, аўтар размалёвак шэрага касцёлаў езуітаў, рэлігійны дзеяч – 320 гадоў з дня нараджэння.

13 – Качаноўскі Уладзімір Васільевіч (1853, Драгічынскі раён – 1901), вучоны-славіст, гісторык – 170 гадоў з дня нараджэння.

13 – Першы з’езд РСДРП (1898, г. Мінск) – 125 гадоў з часу правядзення.

13 – Сцяпанаў Васіль Іванавіч(1903–1979), вучоны-філосаф, член-карэспан­дэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Прозар (Празароўскі) Юзаф (1723–1788), ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат – 300 гадоў з дня нараджэння.

14 – Хацкевіч Аляксандр Фёдаравіч (1923, Барысаўскі раён – 1995), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Арсенка Арсен Дзіянісавіч (Дзянісавіч) (1903–1945), спявак, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

16 – Рубінштэйн Натан (1883, г. Мінск – ?), музыкант, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння.

16 – Шнейдэрман Марк Эмануілавіч (1898–1981), дырыжор, кампазітар, пе­дагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

17 – Харык Ізі (Ісак Давыдавіч) (1898 (па іншых крыніцах 06.03.1896) Бары­саўскі раён – 1937), яўрэйскі паэт, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

17 –Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч (1933, Лепельскі раён – 1995), дам­рыст, дырыжор, кампазітар, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

18 – Малькова Вера Міхайлаўна (1903–1964), артыстка оперы (лірычнае сапрана), народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

20 – Здановіч Іосіф Карлавіч (1898, Бярозаўскі раён – ?), музыказнавец, фаль­кларыст – 125 гадоў з дня нараджэння.

20 – Грыгореў Павел Васілевіч (1923–?), спартсмен і трэнер (вольная бараць­ба), майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Торшын Віктар Васільевіч (1948–1993), спартсмен (стральба кулявая), заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХХ летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Арсеньеў Васіль Сяргеевіч (1883–1947), вучоны ў галіне гісторыі, генеа­логіі, архіўнай справы, адзін з ініцыятараў стварэння і першы старшыня Віцебскай вучонай археалагічнай камісіі – 140 гадоў з дня нараджэння.

26 – Пятроў Васіль Фёдаравіч (1903–1990), вучоны ў галіне ветэрынарыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

27 – Грубін Натан Барысавіч (1893–1945), дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

28 – Керзін Міхаіл Аркадзьевіч (1883–1979), скульптар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

28 – Іваноў Аляксей Фядосавіч (1913, Быхаўскі раён – 1976), вучоны ў галіне дэндралогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння.

28 – Гальдштэйн Элкана Маркавіч(1923, г. Мінск – 2006), заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Гітгарц Ілья Аляксандравіч (1893–1966), дырыжор, педагог, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

31 – Генералаў Анатоль Міхайлавіч (1923–2007), артыст оперы, педагог, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

31 – Шадыра Алег Іосіфавіч (1948, Вілейскі раён – 2022), вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і хіміі свабодных радыкалаў, выдатнік адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.