Закрыть
image description
Dana Mall. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Dana Mall. Мінск. Фота О. Манчук. БЕЛТА
Dana Mall. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
В ОАО "БМЗ" реализуются инвестиционные проекты. Фото Г. Семенова. БЕЛТА
У ААТ “БМЗ” рэалізуюцца інвесціцыйныя праекты. Фота Г. Сямёнава. БЕЛТА
Investment projects are being implemented at "BMZ". Photo by G. Semenov. BELTA
image description
Беларусь и Китай создают фонд венчурных инвестиций. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларусь і Кітай ствараюць фонд венчурных інвестыцый. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
Belarus and China create a venture capital fund. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Беларусь и Китай создают центр развития инновационных технологий. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларусь і Кітай ствараюць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
Belarus and China create a center for the development of innovative technologies. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Інвестыцыйная дзейнасць

Інвестыцыйная дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове Інвестыцыйнага кодекса Рэспублікі Беларусь і рэалізуецца ў наступных формах:

  • заснаванне камерцыйнай арганізацыі;
  • набыццё маёмасці або маёмасных правоў, а менавіта: долі ў статутным фондзе юрыдычнай асобы, уключаючы выпадкі павелічэння статутнага фонду юрыдычнай асобы; нерухомай маёмасці; каштоўных папер; правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці; канцэсій; абсталявання; іншых асноўных сродкаў.

Кодэкс вызначае агульныя прававыя ўмовы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі і накіраваны на яе стымуляванне і дзяржаўную падтрымку, а таксама на абарону правоў інвестараў на тэрыторыі краіны.

У рэспубліцы пастаянна вядзецца работа па паляпшэнні ўмоў інвесціравання. Садзейнічае гэтаму шэраг абставін: выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча Беларусі, прывабны інвестыцыйны клімат, развітая інфраструктура, наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы.

Замежныя крэдыты, што паступаюць у краіну, як правіла, носяць мэтавы характар і накіроўваюцца на структурную перабудову эканомікі, мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў, пашырэнне выпуску спажывецкіх тавараў. Найбольш перспектыўнымі галінамі для прытоку замежнага капіталу з’яўляюцца: электроніка, аўтамабілебудаванне, нафтахімія, будаўніцтва, лесаперапрацоўка, вытворчасць тавараў народнага спажывання і прадуктаў харчавання, перапрацоўка другаснай сыравіны, вытворчасць медыцынскага абсталявання і г.д.

У працэсе інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, інвестары маюць права атрымаць дзяржаўную падтрымку: гарантыі, ільготы і прэферэнцыі з мэтай стымулявання інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўная падтрымка інвестыцыйных праектаў аказваецца ў выглядзе ільгот па падатковых і мытных плацяжах, гарантый урада Рэспублікі Беларусь, цэнтралізаваных інвестыцыйных рэсурсаў і накіравана на павышэнне інвестыцыйнага іміджу краіны за мяжой.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў 

Бізнэс-партал Мінска

Група кампаній "ІПМ-Кансалт"

Інвестыцыйны атлас горада Мінска

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

Юнітэр

1-ы інвестыцыйны партал Беларусі