Закрыть
image description
На обзорной площадке Национальной библиотеки Беларуси. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
На агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота А. Дидевича. БЕЛТА
At the observation platform of the National Library of Belarus. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Отель "Ренессанс Минск". Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Гатэль "Рэнесанс Мінск". Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Hotel "Renaissance Minsk". Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Вид на Национальную библиотеку Беларуси. Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Від на Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Мінск. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
View of the National Library of Belarus. Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Национальный аэропорт «Минск». Фото БЕЛТА
Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Фото БЕЛТА
National Airport Minsk. BELTA photo
image description
Минск с высоты птичьего полета. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мінск з вышыні птушынага палёту. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Minsk from a bird's eye view. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
Минск-арена. Фото БЕЛТА
Мінск-арэна. Фота БЕЛТА
Minsk Arena. BELTA photo
image description
Железнодорожный вокзал. Минск. Фото БЕЛТА
Чыгуначны вакзал. Мінск. Фота БЕЛТА
Train Station. Minsk. BELTA photo
image description
Талисман II Европейских игр в Национальной библиотеке Беларуси. Фото ОКВ НББ
Талісман II Еўрапейскіх гульняў ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фота ОКВ НББ
Mascot of II European Games in the National Library of Belarus. CID NLB photo

Для гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў

Еўрапейскія гульні – найважнейшыя па значнасці пасля Алімпійскіх гульняў міжнародныя комплексныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўропы. Яны праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Месцам правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (21 кастрычніка 2016 г.) быў абраны Мінск. І гэта не выпадкова: Беларусь з поўным правам можна назваць спартыўнай краінай, краінай высокіх спартыўных дасягненняў. Тут пабудаваны і паспяхова функцыянуюць унікальныя спартыўныя збудаванні,  шматлікія аб'екты фізкультурна-спартыўнага прызначэння. У рэспубліцы прынята Дзяржаўная праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады. У краіне найбольш папулярныя лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі.

II Еўрапейскія гульні будуць праходзіць з 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Іх падрыхтоўка і правядзенне ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" і Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь. 

Падчас Гульняў больш за 4000 спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў медалёў па 15 відах спорту і 23 дысцыплінах.

Месцам правядзення спаборніцтваў стануць найбуйнейшыя спартыўныя аб'екты Беларусі. Найбольшая колькасць спаборніцтваў адбудзецца на Мінск-арэне. Спаборніцтвы пройдуць таксама ў цэнтры Мінска – па праспекце Незалежнасці і вуліцах цэнтральнай часткі горада, якія ўтвараюць трасу для шашэйных гонак даўжынёй 15 км.

Яркімі, унікальнымі падзеямі спартыўнага і культурнага жыцця Беларусі і Еўропы стануць цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў, якія адлюструюць дух, самабытную культуру і традыцыі беларускага народа. Гэтыя цырымоніі разгорнуцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

Падчас II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі будуць працаваць дзесяць фан-зон. У Мінску яны размесцяцца каля Палаца спорту, Мінск-арэны і Чыжоўка-арэны. Сем фан-зон будзе арганізавана ў рэгіёнах Беларусі.

Беларуская сталіца гасцінна прыме ўдзельнікаў спаборніцтваў, шматлікіх аматараў і турыстаў. Для іх устаноўлены бязвізавы ўезд у Беларусь. Яго парадак вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". Для ўдзельнікаў і арганізатараў Еўрапейскіх гульняў, іншых асоб, якія ўдзельнічаюць у іх падрыхтоўцы і правядзенні, бязвізавы парадак уезду вызначаны з 20 мая па 10 ліпеня, для замежных балельшчыкаў – з 10 чэрвеня па 10 ліпеня.

Набыць білеты на ўсе спаборніцтвы з улікам віду спорту і месца правядзення можна на сайце афіцыйнага білетнага аператара Гульняў – ТАА «Тикетпро». Прадугледжаны ільготныя білеты для людзей з дадатковымі патрэбамі.

Інфармацыя аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" прадстаўлена на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, па пытаннях мытнага рэгулявання – на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Аб найбольш зручных і камфортных шляхах ў Беларусь і набыцці білетаў на розныя віды транспарту інфармуе партал афіцыйнага турыстычнага аператара II Еўрапейскіх гульняў – РУП «ЦэнтрКурорт» Vetliva. Тут можна забраніраваць пражыванне ў Мінску і за яго межамі, замовіць трансфер для індывідуальных турыстаў і груп.

Удзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца ​​з Беларуссю, яе прыгажосцю і культурнымі традыцыямі. Для іх рыхтуецца разнастайная культурная праграма, прапануюцца розныя экскурсійныя паслугі. Асобным турыстам і арганізаваным групам аматараў тураператар Vetliva прадастаўляе магчымасць арганізаваць карпаратыўныя туры і экскурсіі па Беларусі, забраніраваць экскурсійныя паслугі. Цікавыя і займальныя экскурсійныя туры з мэтай знаёмства з гістарычным мінулым Беларусі арганізуе таксама турыстычны агент II Еўрапейскіх гульняў – кампанія "Вакол свету".

Турыстычны патэнцыял краіны вельмі значны і адрозніваецца дэталёвай распрацаванасцю шматаспектных турыстычных маршрутаў. Зацікаўленым прапануюцца займальныя падарожжы ў рамках культурна-пазнаваўчага, актыўнага, ваенна-гістарычнага, дзелавога, лячэбна-аздараўленчага, рэлігійнага і іншых відаў турызму.

Спартсмены, аматары, госці II Еўрапейскіх гульняў могуць скласці індывідуальныя праграмы знаёмства з культурай і мастацтвам Беларусі. Гэта дасць магчымасць атрымаць уяўленне аб нацыянальных адметнасцях беларускай літаратуры, кінамастацтва, пазнаёміцца з архітэктурнай спадчынай, у тым ліку помнікамі архітэктуры, уключанымі ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны, дасягненнямі тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва.

Адным са знакавых турыстычных аб'ектаў з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі - своеасаблівая візітная картка краіны. У гасцей Мінска ёсць магчымасць пазнаёміцца з яе ўнікальным архітэктурным комплексам як непасрэдна, так і віртуальна, а таксама палюбавацца відамі горада з агляднай пляцоўкі. Звярнуўшыся да створаных бібліятэкай і яе партнёрамі электронных рэсурсаў, можна знайсці інфармацыю аб сваёй гістарычнай радзіме.

Да паслуг гасцей Гульняў – Карта Госця Мінска. Яна дае права аднаразовага наведвання (бясплатна або са зніжкай) музеяў і экскурсій, мастацкіх галерэй, права атрымання зніжак да 20% у гатэлях, рэстаранах, кафэ, крамах і на пракат аўтамабіляў. Карта Госця – гэта таксама электронны праязны на гарадскі транспарт. На сайце Карты Госця можна выбраць неабходны фармат карты, даведацца, як яна працуе і дзе яе можна набыць.

Найбуйнейшы мабільны аператар Беларусі – МТС – для замежных гасцей з мэтай забеспячэння магчымасці дзяліцца ўражаннямі і фота прапануе тарыф «Супер max» c безлімітным інтэрнэтам на сацыяльныя сеткі, мессенджэры і YouTube.

Асноўным інфармацыйным рэсурсам II Еўрапейскіх гульняў з'яўляецца афіцыйны сайт https://minsk2019.by/.

Тэлетрансляцыі з беларускіх арэн для аматараў спорту ў 160 краінах у якасці асноўнага партнёра хатняга вяшчальніка II Еўрапейскіх гульняў (іспанскай кампаніі International Sports Broadcasting (ISB) будзе ажыццяўляць Белтэлерадыёкампанія. Разам з трансляцыяй цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў яна таксама рэалізуе тэлевізійныя праекты "Нашы гульні" і «Гульні.by», у якіх асвятляюцца актуальныя навіны і дэталі падрыхтоўкі самай маштабнай мультыспартыўнай падзеі на тэрыторыі Беларусі.

Медыяпартнёрамі Гульняў ад Беларусі выступаюць тэлеграфнае агенцтва БелТА і выдавецкі дом «Беларусь сёння». БелТА сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў рэалізуе спецыяльны мультымедыйны праект «Старонкі беларускага спорту».

Яркія ўражанні ад спартыўных спаборніцтваў, сувеніры на памяць, набытыя ў гандлёвых цэнтрах Беларусі, зробяць II Еўрапейскія гульні незабыўнымі!


Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Дзяржаўны пагранічны  камітэт Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме

Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. Вelarus.by

Афіцыйны турыстычны партал Беларусі. Belarus. Travel

Беларускае тэлеграфнае агенцтва

Белтэлерадыёкампанія

Выдавецкі дом «Беларусь сёння»

Галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама

II Еўрапейскія гульні

Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск"

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь