Закрыть
image description
Транспортно-логистический центр в Могилеве. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Транспортно-лагістычны цэнтр у Магілёве. Фота А. Фойницкого. БЕЛТА
Transport and logistics center in Mogilev. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Могилевский областной драматический театр. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Фота А. Фойницкого. БЕЛТА
Mogilev Regional Drama Theater. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Спортивный комплекс «Бобруйск-Арена». Бобруйск. Фото Г. Семенова БЕЛТА
Спартыўны комплекс «Бабруйск-Арэна». Бабруйск. Фота Г. Сямёнава. БЕЛТА
Sports complex «Bobruisk Arena». Bobruisk. Photo by G. Semenov. BELTA

Магілеўшчына

Магілёўская вобласць – адна з шасці абласцей сучаснай Беларусі. Гэтыя землі людзі абжывалі яшчэ ў каменным веку. Ужо ў нашу эру тут сяліліся балтыйскія і славянскія плямёны, а гарады и паселішчы, якія ўзніклі, уваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі.

Магілёўская вобласць у складзе БССР была створана ў 1938 г. У выніку адміністрацыйных рэформаў 1944 г. i 1960-х гг. межы вобласці некалькі разоў мяняліся. Сёння ў яе складзе 21 раён.

У час гітлераўскай акупацыі на тэрыторыі вобласці дзейнічалі партызанскія атрады і партызанскія зоны, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Найбольш вядомая зона – Клічаўская, якая налічвала больш за 18 тыс. партызан. У самім Магілёве дзейнічала падпольная арганізацыя «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі». У гады Вялікай Айчыннай вайны вобласць панесла незаменныя людскія страты. Аднаўленне народнай гаспадаркі запатрабавала ад жыхароў Прыдняпроўскага краю велізарных сіл. І толькі к канцу чацвёртай пяцігодкі (1946–1950 гг.) народная гаспадарка па асноўных паказчыках было адноўлена.

Сучасная Магілёўшчына валодае значным шматгаліновым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. На долю Прыдняпроўскага краю прыпадае прыкладна дзясятая частка аб'ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Штогод больш за палову ўсёй вырабленай у Магілёўскай вобласці прадукцыі пастаўляецца на экспарт.

У структуры прамысловасці вядучыя пазіцыі займаюць хімічная галіна, машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць. У спісе найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці - «Магілёўхімвалакно», «Белшына», «Чырвоны харчавік», «Магатэкс», холдынг «Магілёўская малочная кампанія Бабуліна крынка», абутковая фабрыка Shagovita, «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», вытворца тэкстыльнай прадукцыі «Стужка», «Сервалюкс», «Бабруйскаграмаш», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Джакей пластык», прадпрыемства дрэваапрацоўкі «ФанДОК» і інш. За апошнія гады ў рэгіёне створаны шэраг новых прадпрыемстваў, найбольш значныя з якіх «Тэхналіт», «Магілёўскі завод палімерных труб».

Паспяхова развіваецца аграрны сектар эканомікі. На працягу апошніх гадоў у галіне намалочвалі больш за мільён тон збожжавых культур, развіваюцца буйныя інтэграцыйныя фарміравання, якія аб'ядноўваюць вытворчасць сельскагаспадарчай сыравіны, перапрацоўку і збыт канчатковай прадукцыі. Станоўчымі прыкладамі такой формы працы могуць служыць прадпрыемства: «Александрыйскае», «Агракамбінат «Зара», «Магілёўхлебапрадукт», холдынг «Купалаўскае». У выніку рэалізацыі прынятай Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на Магілёўшчыне было добраўпарадкавана каля 200 аграгарадкоў.

У 2002 г. створана свабодная эканамічная зона «Магілёў», дзе зарэгістраваныя дзесяткі сучасных прадпрыемстваў з Германіі, ЗША, Расіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Транспартная інфраструктура Магілёўскай вобласці прадстаўлена шырокай сеткай аўтамабільных, жалезных, паветраных дарог. Міжнародны аэрапорт «Магілёў», які знаходзіцца ў 17 км ад горада, забяспечвае грузаперавозкі і пасажырскія чартарныя рэйсы ў Егіпет, Турцыю, Балгарыю. Для перавозкі грузаў выкарыстоўваюцца філіялы «Беларускае рачное параходства»«Рачны порт Магілёў» на рацэ Днепр і «Рачны порт Бабруйск» на рацэ Бярэзіна.

Развіццё краю забяспечвае і разгалінаваная сетка ўстаноў адукацыі, якая ўключае ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі дзяцей і моладзі. У вобласці знаходзяцца ўстановы вышэйшай адукацыі: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (г. Горкі), Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Магілёўская вобласць – найбуйнейшы культурны рэгіён рэспублікі, які валодае вялікім турыстычным патэнцыялам.

У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь больш за тысячу матэрыяльных нерухомых аб'ектаў Магілёўскай вобласці, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, трынаццаць аб'ектаў – статус духоўнай нематэрыяльнай каштоўнасці. Архітэктурнымі жамчужынамі з'яўляюцца Ратуша, Сабор Трох Свяціцеляў, Сабор Успення Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве, Палац Пацёмкіна ў Крычаве, Крэпасць часоў Айчыннай вайны 1812 года ў Бабруйску. Адзін з самых вядомы турыстычных аб'ектаў – Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», прысвечаны абароне Магілёва падчас Вялікай Айчыннай вайны

Сярод помнікаў прыродыМагілёўскі Зоосад, Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Заазер'е» у Бялыніцкім раёне, унікальны па эстэтычнай і прыроднай каштоўнасці Дубоўскі каскад азёр у Бабруйскім раёне, Палыкавіцкая крыніца ў Магілёве. У Быхаўскім раёне размешчана Чыгірынскае вадасховішча – месца заняткаў вяслярным, водна-маторным і іншымі відамі спорту, папулярнае месца рыбалкі; Каскад крыніц «Захаранкі», а таксама 300-гадовы дуб і 150–160-гадовыя сосны.

Захавальнікамі гісторыі і культуры Магілёўшчыны з'яўляюцца музеі: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава, Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава, Мастацкі музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі – філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музей гісторыі горада Магілёва.

Радуе сваіх гледачоў Магілёўскі абласны драматычны тэатр, які працягвае тэатральныя традыцыі Магілёва, закладзеныя яшчэ ў XVII ст. Рэпертуар Магілёўскага абласнога тэатра лялек складаюць пастаноўкі для дзяцей і дарослых, створаныя па творах класікаў і сучасных драматургаў. У Бабруйску дзейнічае Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

Магілёўская абласная філармонія аб'ядноўвае высокапрафесійных вакалістаў, інструменталістаў, многія з якіх з'яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў. Філармонія штогод праводзіць больш за тысячу канцэртаў у канцэртных залах вобласці, Рэспублікі Беларусь і далёка за яе межамі, праводзіць рэспубліканскія і міжнародныя фестывалі.

Візітнымі карткамі вобласці сталі многія яркія фэсты, у ліку якіх – «Залаты шлягер», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.art.контакт», фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», дзіцячы фестываль «Залатая пчолка», фестываль анімацыйных фільмаў «Анимаёвка», пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» і інш.

Асаблівы гонар краю – яго людзі. Больш за сто ўраджэнцаў Магілёўскай вобласці сталі Героямі Савецкага Саюза. Палкоўнік Гусакоўскі, палкоўнік Шутаў, палкоўнік Якубоўскі двойчы ўдастоены гэтага высокага звання. За працоўныя дасягненні таксама больш за сто перадавікоў вытворчасці атрымалі званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Магілёўшчына стала радзімай для многіх таленавітых празаікаў і паэтаў: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Альгерда Абуховіча, Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Аляксея Пысіна.

Слаўныя старонкі ў спартыўнае жыццё краіны ўпісалі спартсмены – ураджэнцы Магілёўшчыны, якія ў розныя гады сталі чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпіяд. У іх ліку Святлана Баітава (гімнастыка), Аляксандр Масяйкоў, браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы (веславанне на байдарках і каноэ), Аксана Мянькова (лёгкая атлетыка), Андрэй Рыбакоў (цяжкая атлетыка), Сяргей Новікаў (біятлон).

Падрыхтоўка спартсменаў вядзецца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. У вобласці дзейнічаюць фізкультурна-спартыўныя клубы і цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы, у тым ліку Хакейны клуб «Магілёў», Хакейны клуб «Бабруйск», Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Больш падрабязна пра гісторыю, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё вобласці можна даведацца на афіцыйных сайтах Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, сайце «Архівы Беларусі».

Бібліятэчную сетку рэгіёна ўзначальвае Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, якая па праву з'яўляецца ў Беларусі лідэрам па стварэнні краязнаўчых рэсурсаў.

Спасылкі на краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк

Афганістан – наша памяць і боль  

Бялыніччына турыстычная 

Быхаў – старажытная зямля на беразе Дняпра 

Вайна. Памяць. Пошук

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова «Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога»

Выдатныя вучоныя – нашы землякі

Гісторыя вёсак Крычаўскага раёна

Дакраніся да подзвігу сэрцам

Жывая памяць пакаленняў

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага

Іх мужнасць і подзвіг нам прыклад

Кнігадрукары Магілёўшчыны

Край мой – Магілёўшчына

Край наш Горацкі

Легенды і паданні роднага краю

Літаратурная карта Бялыніцкага раёна

Літаратурныя імёны Слаўгарадчыны

Літаратурныя таленты Клімаўшчыны

Магілёў: вядомы і невядомы

Магілёў: вуліцы

Малая радзіма. Вёсачкі з вялікай гісторыяй

Навукоўцы зямлі Круглянскай

Навукоўцы Слаўгарадскай зямлі

Пад Чарнобыльскім попелам

Памяць пра вайну

Пётр Алейнікаў: гады вялікага жыцця

Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі

Славутыя на ўсе вякі: выдавецкая дзейнасць горада на Дняпры

Таленты ад роднай зямлі

Шклоўшчына: гісторыя і сучаснасць

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы Магілёўскай вобласці

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт 
Прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт

Агракамбінат «Зара»

Александрыйскае

Амкадор

Бабруйскі бровар

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабуліна крынка

Белшына

Джакей Пластык Магілёў

Магатэкс

Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання

Магілёўскі завод палімерных труб

Магілёўхімвалакно

Магілёўхлебапрадукт

Міжнародны аэрапорт Магілёў

Рачны порт «Бабруйск»

Рачный порт «Магілёў»

Свабодная эканамічная зона «Mogilev»

Сервалюкс

Стужка

Тэхналіт

ФанДОК

Чырвоны харчавік

Shagovita

Установы вышэйшай адукацыі:

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

БІП-інстытут правазнаўства. Магілёўскі філіял

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь 

Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 

Культура, турызм, спорт

Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа

Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Магілёўская абласная філармонія

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

Магілёўскі абласны тэатр лялек

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава 

Магілёўскі Заасад

Музеі Магілёўскай вобласці

Музей гісторыі горада Магілёва

Палац культуры вобласці

Палац Пацёмкіна ў Крычаве

Хакейны клуб «Бабруйск» 

Хакейны клуб «Магілёў»