Закрыть
image description
image description
image description
image description
image description
image description

7 лютага 1945. 92 дні да Перамогі

Пераправа праз Одэр ля Браслау. Газеты: “Звязда” (№ 25); “Советская Белоруссия” (№ 25).

Гукі вайны – свісцячыя, грукатлівыя, раптоўныя...

Беларусы ўжо паўгода не чулі іх. Але яны ўсплывалі ў памяці, калі па радыё Левітан прамаўляў зводкі Саўінфармбюро і людзі міжволі вярталіся ў той час, калі на роднай зямлі ўсё яшчэ быў вораг.

Скупыя радкі аб пераправе цераз Одэр і прысваенні некалькім баявым злучэнням і часцям 1-га Украінскага фронту назвы “Одэрскіх”.

А ніжэй – больш падрабязны аповед.

Гэта была звычайная ваенная аперацыя: захоп невялікіх пляцовак на варожым беразе, навядзенне часовага моста, перапраўка па ім людзей і тэхнікі.

А цяпер уявім карціну.

Одэр блізу Браслау, дзе была запланавана пераправа, дасягаў шырыні паўкіламетра. Воды ракі не замерзлі, толькі ля берагоў утварыўся невялікі беражок лёду. І гэтыя метры па рацэ трэба было прайсці і прабегчы, правезці артылерыю і танкі па толькі што наведзеным мосце...

І паслухаем гукі.

Немцы бараніліся жорстка. Ляск тэхнікі, крыкі людзей, свісцячыя трасы куль, грукат выбухаў...

А затым, пасля бою, – цішыня.

Адпачывай, салдат, перад наступнай бітвай. Навіна пра цябе і тваю нялёгкую працу даляціць да радзімы і бацькавай хаты.

І пасля кожнай прачытанай і пачутай зводкі – там кожны адчуе радасць – напалову са смуткам, адчуе назапашаную стомленасць – напалову з рашучасцю: “Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі!”.

А да яе яшчэ 92 дні…